папра́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папра́ўлю папра́вім
2-я ас. папра́віш папра́віце
3-я ас. папра́віць папра́вяць
Прошлы час
м. папра́віў папра́вілі
ж. папра́віла
н. папра́віла
Загадны лад
2-я ас. папра́ў папра́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час папра́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак.

1. што. Ліквідаваўшы пашкоджанні, зрабіць прыгодным для карыстання.

П. калёсы.

2. што. Прывесці да належнага выгляду, парадку.

П. капялюш на галаве.

3. што. Палепшыць, умацаваць.

П. сваё здароўе.

4. што. Тое, што і выправіць¹ (у 3 знач.).

П. памылкі.

5. каго (што). Указаць каму-н. на зробленую памылку.

П. студэнта.

|| незак. папраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. папра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папра́віць сов.

1. попра́вить, почини́ть, испра́вить;

2. (исправить ошибку) попра́вить;

3. попра́вить, опра́вить;

п. паду́шкі — попра́вить поду́шки;

п. суке́нку — опра́вить пла́тье;

4. попра́вить, восстанови́ть;

п. здаро́ўе — попра́вить (восстанови́ть) здоро́вье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; заг. папраў; зак., каго-што.

1. Ліквідаваўшы пашкоджанні, зрабіць прыгодным для карыстання; выправіць. [Куліпа:] — Сёння дажджу няма, таксі павінна пайсці. Гэта ўчора нешта ў ім паламалася. Але ж, пэўна, паспелі паправіць. Чыгрынаў. Трэба было падладзіць плугі, паправіць падвесную дарогу на свінаферме. Даніленка. // перан. Змяніць на лепшае або вярнуць да ранейшага (аб справах, жыцці і пад.). Зноў запяклі думкі пра сваё малое, пра бяду, якой ужо не паправіць ніколі. Мележ. [Алека] неяк падумаў, што да прыезду гаспадароў няблага купіць бутэльку віна.. Але ж было яшчэ не позна, усё яшчэ можна было паправіць. Хадановіч.

2. Прывесці да належнага выгляду, да парадку. Паправіць хустку на галаве. □ Навасад паправіў за плячамі мяшок і ўвайшоў у вуліцу сяла. Краўчанка. Лена паправіла кветкі ў гладышыку, абарвала некалькі звялых лістоў. Ваданосаў.

3. Ліквідаваць недахопы, памылкі. — Ёсць там і памылкі, і недагляды. Але ўсё гэта можна паправіць. Скрыган. // Указаць каму‑н. на зробленую памылку. Цыля прываблівала сваёй адукаванасцю, смелымі думкамі і ўменнем паправіць чалавека, не робячы яму крыўды. Асіпенка. // Унесці папраўкі ў чые‑н. словы, выказванні. — Не муравашка, а мурашка, — паправіла Вера Антонаўка і скрывілася, гатовая заплакаць. Карпаў.

4. Аднавіць, палепшыць, умацаваць. [Сальвэсь:] — Яна [жанчына] там нагаворыць! Ох, яна там нагаворыць ужо! А тут што, яна дзеля гэтага і замуж ішла, каб маім дабром сваю гаспадарку паправіць. Чорны. // Разм. Палепшыць чым‑н. здароўе. У дваццаць пяць гадоў трэба было б жыць самастойна, зарабляць не толькі на сябе, але і на сям’ю. Колькі разоў узнікалі гутаркі аб гэтым! Але такт Адама Юр’евіча, бацькі, згладжваў вострыя куты. Аб гэтым будзем думаць, калі льга будзе паправіць здароўе... Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папраўля́ць гл. паправіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

попра́вить сов., в разн. знач. папра́віць;

попра́вить оши́бку папра́віць памы́лку;

попра́вить ученика́ папра́віць ву́чня;

попра́вить причёску папра́віць прычо́ску;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папра́ўны, -ая, -ае.

Такі, які можна паправіць, выправіць.

Гэта памылка папраўная.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поправи́мый папра́ўны; які́ (што) мо́жна папра́віць;

э́то поправи́мо гэ́та мо́жна папра́віць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непапра́ўны, -ая, -ае.

Такі, які немагчыма або цяжка паправіць.

Непапраўная памылка.

Здарылася непапраўнае (наз.).

|| наз. непапра́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапра́віць², -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што.

1. Унесці якія-н. змены, паправіць недахопы, памылкі ў чым-н.

П. лічбу «1» на «4».

2. Змяняючы, выпраўляючы недахопы, памылкі, паправіць усё, многае.

П. усе запісы.

|| незак. перапраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. перапра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)