Папкі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Папкі́
Р. Папко́ў
Д. Папка́м
В. Папкі́
Т. Папка́мі
М. Папка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Папкі́, попікі ’расліна паўночнік палявы, Knautia arvensis (L) Coult’ (Кіс.). Да поп (гл.). Матывацыю гл. папаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́пка па́пкі
Р. па́пкі па́пак
Д. па́пцы па́пкам
В. па́пку па́пкі
Т. па́пкай
па́пкаю
па́пкамі
М. па́пцы па́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бі́знес-па́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бі́знес-па́пка бі́знес-па́пкі
Р. бі́знес-па́пкі бі́знес-па́пак
Д. бі́знес-па́пцы бі́знес-па́пкам
В. бі́знес-па́пку бі́знес-па́пкі
Т. бі́знес-па́пкай
бі́знес-па́пкаю
бі́знес-па́пкамі
М. бі́знес-па́пцы бі́знес-па́пках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

па́пачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да папкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калья́н, ‑а, м.

У некаторых народаў Усходу і Афрыкі — курыльная прылада, у якой тытунёвы дым ачышчаецца, праходзячы праз ваду. Энрыка прыносіў і клаў на стол па загаду «свайго шэфа» папкі фатаграфічных здымкаў і распалены кальян, вывезены італьянцам калісьці з Афрыкі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Папо́к1, ηοηόκ ’ступа’ (ТС). Этымалагічна тоеснае з поп (гл.); параўн. рус. дыял. поп ’цурка пры гульні ў рюхи, якая падае на мяжу’.

Папо́к2, папкі ’адуванчык лекавы, Taraxacum officinale Web.’ (Кіс.). Да поп (гл. папаўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папы́1, папкі ’расліна нівянік звычайны, Leucanthenum Dc vulgare Lam.’ (Кіс.). Ад поп. Матывацыю гл. папаўка.

Папы2, папакі ’скабіёза жоўтая, Scabiosa ochroleuca L.’ (Кіс.). Гл. папы©.

Папы́3 ’апорныя слупы’ (Сл. ПЗБ). Этымалагічна тое ж, што і поп (гл.). Параўн. рус. поп ’цурка, чушка, выбітая з кона, якая зноў паўстае тарчма (пры гульні ў гарадкі)’, поставить на nona (напр., бочку) ’стаўма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сашчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Прылада для змацавання, сашчэплівання папер. — Вось яны, пісьмы! — [Малашанка] узяў стос аркушаў з вучнёўскіх сшыткаў і канвертаў, змацаваных сашчэпкай. Шамякін. [Шугай] выцягнуў з папкі некалькі аркушаў, змацаваных вялізнай сашчэпкай. Асіпенка.

2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога счапляюць што‑н. Моцна націскаюць адзін на адзін вагоны, абвісае кручча, [якім] сашчэплены паміж сабою вагоны.. Міколка, павісшы над крукамі, раскручвае сашчэпку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Вокладка з кардону, скуры і пад. для захоўвання папер, малюнкаў і пад. Галоўны інжынер уважліва праглядаў паперы ў папцы, што ляжала ў яго на каленях. Карпаў. Адзін з.. [харыстаў] — той, што выконваў абавязкі бібліятэкара, — застаўся збіраць папкі з нотамі. Мехаў. // Від партфеля (звычайна без ручак). Хадзіў.. [выкладчык] у капелюшы, заўсёды пры гальштуку, насіў з сабой не партфель,.. а жоўтую папку. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)