папаўня́цца гл. папоўніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папаўня́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. папаўня́ецца папаўня́юцца
Прошлы час
м. папаўня́ўся папаўня́ліся
ж. папаўня́лася
н. папаўня́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папаўня́цца несов., возвр., страд. пополня́ться; восполня́ться; см. папо́ўніцца, папаўня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папаўня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да папоўніцца.

2. Зал. да папаўняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак., чым.

Стаць паўнейшым, павялічыцца.

Атрад папоўніўся новымі байцамі.

|| незак. папаўня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пополня́ться возвр., страд. папаўня́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

восполня́ться возвр., страд. папаўня́цца, запаўня́цца; дапаўня́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папаўне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. папаўняць — папоўніць і стан паводле знач. дзеясл. папаўняцца — папоўніцца.

2. Тое, чым папаўняецца што‑н. (часцей пра войскі, кадры і пад.). Калі ў батальён прыйшло папаўненне, урачу прыбавілася клопатаў. Дудо. Сярод новага папаўнення, якое прыйшло ў кавальскі цэх, быў і Чыгагураў. Данілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узмацніцца, павялічыцца ў сіле (пра вецер, дождж і пад.). Вецер узмацнеў і са злосцю круціў вадзяныя струмені. Хадкевіч. / Пра голас, гукі. Шум, які пачаў спадаць, узмацнеў. Шахавец. — Гэта ваша апошняе заданне. — Голас у Хмары ўзмацнеў. Шашкоў. / Пра думкі, пачуцці і пад. Потым, як пайшлі ў школу, дружба .. [Федзькі з Эдзікам] яшчэ больш узмацнела. Пальчэўскі. // Стаць больш трывалым, цвёрдым. Лёд узмацнеў. // перан. Стаць больш дасканалым, выразным. Лірычны маналог у творчасці Брыля асабліва ўзмацнеў у апошнія дзесяцігоддзі. Мальдзіс.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш моцным; умацавацца. Калгас гэтым часам узмацнеў. Пачала папаўняцца малочная ферма. На другі год вялікі прыбытак даў лён. Чарнышэвіч.

3. Стаць больш здаровым, вынослівым; падужэць, паздаравець. Вось выраслі дзеткі, За лета ўзмацнелі, Пад восень у вырай Яны паляцелі. Журба. / Пра расліны. Маладая вішанька ўзмацнела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)