папаро́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папару́ папо́рам
2-я ас. папо́раш папо́раце
3-я ас. папо́ра папо́руць
Прошлы час
м. папаро́ў папаро́лі
ж. папаро́ла
н. папаро́ла
Загадны лад
2-я ас. папары́ папары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час папаро́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папаро́ць сов.

1. (всё, многое) распоро́ть;

2. (нек-рое время) попоро́ть;

3. разг. (чем-л. острым) поты́кать, поколо́ть; (во многих местах) исты́кать, исколо́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., што.

1. Распароць па шву ўсё, многае.

2. і без дап. Пароць, распорваць некаторы час.

3. Разм. Пакалоць, патыкаць чым‑н. вострым усё, многае. Папароў ураднік сена [шашкай] ды так ні з чым і пайшоў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

попоро́тьI сов. папаро́ць; параспо́рваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паты́ркаць

папароць, накалоць што-небудзь; пэўны час тыркаць, тыркнуць некалькі разоў (што-небудзь і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паты́ркаю паты́ркаем
2-я ас. паты́ркаеш паты́ркаеце
3-я ас. паты́ркае паты́ркаюць
Прошлы час
м. паты́ркаў паты́ркалі
ж. паты́ркала
н. паты́ркала
Загадны лад
2-я ас. паты́ркай паты́ркайце
Дзеепрыслоўе
прош. час паты́ркаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Папароць, пакалоць. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. Колас.

2. і без дап. Тыкаць некаторы час; тыкнуць некалькі разоў. — Вось ты паглядзі, — Лапцін патыкаў рукой на талеркі: — Нам гэта за што далі? Савіцкі.

патыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да паткнуць.

патыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да паткаць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)