папакруці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папакручу́ся папакру́цімся
2-я ас. папакру́цішся папакру́ціцеся
3-я ас. папакру́ціцца папакру́цяцца
Прошлы час
м. папакруці́ўся папакруці́ліся
ж. папакруці́лася
н. папакруці́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час папакруці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папакруці́цца сов. (долго, неоднократно)

1. (беспокойно) поверте́ться, поёрзать;

2. (похитрить) поверте́ться, поизвива́ться; поюли́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папакруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца і папакру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Круціцца доўга, неаднаразова.

Прыйшлося нам тады п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

Разм. Круціцца доўга, неаднаразова. [Мірон:] — Я таксама натупаўся. Ад самага досвітку. Схадзіў у імшанік, як там, ці дыхаюць вуллі, потым вось тут колькі папакруціўся. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папакру́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і папакруціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поёрзать сов., разг. пакруці́цца, (долго) папакру́чвацца, папакруці́цца, паёрзаць, (долго) папаёрзваць, папаёрзаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поюли́ть сов., разг.

1. (повертеться) пакруці́цца (долго) папакру́чвацца, папакруці́цца;

2. перен. (полебезить) павыдыга́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поизвива́ться несов., разг.

1. павыгіна́цца, павыкру́чвацца; паві́цца;

2. павыгіна́цца, папо́ўзаць, (долго, неоднократно) папапо́ўзаць, папапо́ўзваць;

3. пакруці́цца, (долго) папакру́чвацца, папакруці́цца, павыкру́чвацца; см. извива́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поверте́ться в разн. знач. пакруці́цца, (долго) папакру́чвацца, папакруці́цца;

колесо́ поверте́лось и останови́лось ко́ла пакруці́лася і спыні́лася;

он пришёл, поверте́лся и ушёл ён прыйшо́ў, пакруці́ўся і пайшо́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)