пані́кнуць, -ну, -неш, -не; пані́к, -кла; -ні; зак.

1. гл. нікнуць.

2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць духоўна разбітым.

Пасля пачутых слоў чалавек адразу панік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пані́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пані́кну пані́кнем
2-я ас. пані́кнеш пані́кнеце
3-я ас. пані́кне пані́кнуць
Прошлы час
м. пані́к пані́клі
ж. пані́кла
н. пані́кла
Дзеепрыслоўе
прош. час пані́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пані́кнуць сов., прям., перен. пони́кнуть, сни́кнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пані́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. панік, ‑ла; зак.

1. Схіліцца, апусціцца, прыгнуцца. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара. Выспела ажына. Пачарнела ад ягад, панікла долу: ягады абляпілі яе, што жучкі. Пташнікаў.

2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць разбітым духоўна. [Валя] апусцілася ў крэсла і панікла, як ад бязмернай стомы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́кнуць, -ну, -неш, -не; нік, ні́кла; -ні; незак.

1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца.

Нікнуць лозы да зямлі.

2. перан. Вянуць.

Нікне трава ад спёкі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець.

Нікне памяць.

4. перан. Знікаць.

Нікнуць агні ў змроку.

|| зак. пані́кнуць, -ну, -неш, -не; -нік, -кла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паніка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да панікнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пони́кнуть сов., прям., перен. пані́кнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абвя́ць, -вя́ну, -вя́неш, -вя́не; -вя́ў, -вя́ла; -вя́нь; зак.

1. Страціць свежасць, панікнуць (пра расліны).

Абвяла лісце на дрэвах.

2. перан. Пазбавіцца сілы, энергіі, бадзёрасці; зрабіцца вялым.

А. ад зморанасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пані́клы ’схілены, прыгнуты; прыгнечаны, замучаны’ (ТСБМ), пані́клы, пані́клівы ’блізарукі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), поні́клы ’блізарукі; упарты’ (ТС). Ад панікнуць < нікнуць (гл.) з суф. ‑л‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сни́кнуть сов.

1. пані́кнуць;

2. (ослабеть, уменьшиться — о ветре) прыці́хнуць; (об огне) прыга́снуць;

3. перен. звя́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)