панямо́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. панямо́нскі панямо́нская панямо́нскае панямо́нскія
Р. панямо́нскага панямо́нскай
панямо́нскае
панямо́нскага панямо́нскіх
Д. панямо́нскаму панямо́нскай панямо́нскаму панямо́нскім
В. панямо́нскі (неадуш.)
панямо́нскага (адуш.)
панямо́нскую панямо́нскае панямо́нскія (неадуш.)
панямо́нскіх (адуш.)
Т. панямо́нскім панямо́нскай
панямо́нскаю
панямо́нскім панямо́нскімі
М. панямо́нскім панямо́нскай панямо́нскім панямо́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панямо́нскі понёманский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгажо́сць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць прыгожага. Андрэй Міхайлавіч загледзеўся, захоплены невыказнай прыгажосцю вечара, яго моцнымі і яркімі фарбамі. Самуйлёнак. Зіхатлівая прыгажосць гэтай дзяўчыны і незвычайная яе адвага ў гэтым іх болей чым складаным становішчы збівалі .. [Івана] з тропу. Быкаў. Люблю я ў футболе юнацкую сілу. Дакладнасць удараў, атак прыгажосць. Панчанка.

2. Што‑н. прыгожае, чароўнае; хараство. Ёсць асаблівая прыгажосць у полі, калі яно ўжо не шасціць калоссем, але яшчэ не зусім апусцела, бо бабкі стаяць у рады на кожнай паласе, нібы вартавыя. Чарнышэвіч. — Прыгажосць якая, толькі зірні! — Пятро паказаў на раку, што бруілася серабрыстымі пералівамі ўздоўж усёй Набярэжнай вуліцы, на зарэчны луг, застаўлены стагамі, на далёкуюсінюю сцяну лесу. Капусцін. // Прыгожае (агульнае паняцце). Логіка прыгажосці. Паняцце прыгажосці.

3. Прыгожы знешні выгляд. Кожны стараўся сказаць.. [Тамары Аляксееўне] самы прыемны панямонскі камплімент, а калі ў кага не знаходзілася такога, то хоць адказнаю і таксама прыемнаю ўсмешкаю выказаць сваё захапленне яе прыгажосцю. Колас. Я вырэзваў з дрэва пеналы, скрыначкі, накрываў іх лакам, пасля чаго наводзіў прыгажосць разьбой. Бядуля.

4. Прыгажуня. Дакраніся да мяне, прыгажосць, дакраніся, То ж нічога, што сівее галава. Чарнушэвіч.

5. толькі мн. (прыгажо́сці, ‑ей). Прыгожыя мясціны; тое, што робіць уражанне сваім прыгожым выглядам. І ўсе прыгажосці Радзімы На памяць у сэрцы збярог. Кірэенка.

6. у знач. выкл. Разм. Выказвае захапленне, адабрэнне і пад. — Эх, прыгажосць! — ускрыкнуў Максім. Брыль. Хто плошчаю ішоў, звяртаў на дом увагу: Чысцюткі, светлы — прыгажосць! Корбан.

•••

Ва ўсёй сваёй прыгажосці — а) ва ўсім сваім харастве, багацці; б) (іран.) у сапраўдным выглядзе, з усімі недахопамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)