па́нты

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. па́нты
Р. па́нтаў
Д. па́нтам
В. па́нты
Т. па́нтамі
М. па́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́нты, -аў.

Маладыя рогі маралаў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу лекавых сродкаў.

|| прым. па́нтавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́нты мн. па́нты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́нты па́нты, -таў мн.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́нты, ‑аў; адз. няма.

Маладыя, неакасцянелыя рогі высакародных або плямістых аленяў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу лекавых сродкаў. [Алені] высока трымаюць свае прыгожыя галоўкі ў каронах мяккіх сукаваценькіх пантаў. Грахоўскі.

[Манг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́нты ’маладыя, закасцянелыя рогі высакародных або плямістых аленяў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу лекавых сродкаў’ (ТСБМ). З рус. па́нты ’тс’, дзе з манг. (ССРЛЯ, 10, 231).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́нтавы гл. панты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зразны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які зразаецца. Зразныя панты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)