Панва́, пані́ва, пано́ўка, паня́ва ’скаварада’ (Сцяшк. МГ), пані́ва ’тс’ (Сл. Брэс.), па́невка ’полка ў замка стрэльбы; палонка’ (Нас.). З польск. panew, panwia ’скаварада’, panewka ’полка ў замка стрэльбы’. Лексема мае агульнаславянскі характар (параўн. рус. па́нка ’драўляная міска’, чэш. pánev ’скаварада і г. д.’) і з’яўляецца праславянскім запазычаннем са ст.-в.-ням. pfanne ’тс’ (падрабязна гл. Фасмер, 3, 198; Брукнер, 394; Махэк₂, 432).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́наўка ’палонка’ (Юрч., СЭС–1, 36), напеўна (Гарэц., Др.-Падб.), паніўка (Нар. сл., Мат. Гом.), панаўка, пану́ўка, пашыўка, паняўка (Бяльк.) ’тс’. Рус. смал. панавка, панавка, пановка, зах.-бран. панаўка, арл. пакоўка ’тс’. Метафарычны перанос ад панва (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апано́ўка ’скаварада, патэльня’ (Сцяшк., Сцяц.), апано́ў (слуц., Карскі, Мат., IV, 8). Ст.-рус. паны, пановъ, панъвъ ’тс’ паница, опаница, панъвица ’чаша, блюда’, ст.-слав. паница чаша’, укр. пановка, панівка, панва, панова ’скаварада’, чэш. panev, польск. panwia, луж. panoj, panej ’тс’. Старажытнае запазычанне з ст.-в.-ням. pfanna, лац. panna, гл. Кіпарскі, Gemeinslav., 153. Беларуская суфіксацыя ‑к‑a і прыстаўное а‑. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)