панастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. чаго. Паставіць вялікую колькасць чаго-н.; набудаваць многа чаго-н.

П. слупоў.

П. новых хат.

2. што. Нацэліць куды-н. усё, многае.

П. рэвальверы на каго-н.

3. што. Зрабіць стаячым усё, многае.

П. каўняры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панастаўля́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панастаўля́ю панастаўля́ем
2-я ас. панастаўля́еш панастаўля́еце
3-я ас. панастаўля́е панастаўля́юць
Прошлы час
м. панастаўля́ў панастаўля́лі
ж. панастаўля́ла
н. панастаўля́ла
Загадны лад
2-я ас. панастаўля́й панастаўля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час панастаўля́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

панастаўля́ць сов. (о многом, во множестве)

1. в разн. знач. наста́вить, понаста́вить;

2. охот. (капканов и т.п.) насторожи́ть;

3. (воротники) подня́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. і чаго. Наставіць, паставіць вялікую колькасць чаго‑н. [Трактарыст:] — А ці не лішне мы навазілі таго торфу?.. Гэта ж штабялёў панастаўлялі, што на поле не ўз’едзеш... Палтаран. // Набудаваць многа чаго‑н. Тым часам кончыліся цагляныя будынкі, якіх тут панастаўлялі за апошнія гады, і зноў пачаліся драўляныя хаты. Чыгрынаў.

2. Нацэліць куды‑н. усё, многае. Мы ўсе.. панастаўлялі рулі ўверх і стралялі па самалётах. Марціновіч.

3. Зрабіць стаячым усё, многае. Лётчыкі і тэхнікі селі на два прычэпы, затуліліся, панастаўлялі каўняры. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насторожи́ть сов.

1. (уши) натапы́рыць, мног. панатапы́рваць, наста́віць, мног. панастаўля́ць;

2. охот. наста́віць, мног. панастаўля́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

понаста́вить сов., разг. (во множестве) панастаўля́ць; (наставить) наста́віць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панастаўля́ны

1. наста́вленный;

2. охот. насторожённый, насторо́женный;

3. по́днятый;

1-3 см. панастаўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наста́витьI сов.

1. (поставить) наста́віць, мног. панастаўля́ць;

2. (удлинить) надтачы́ць, мног. панадто́чваць; (надставить) надста́віць;

3. (нацелить) наста́віць; (направить) накірава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)