памяншэ́нне гл. паменшыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памяншэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. памяншэ́нне
Р. памяншэ́ння
Д. памяншэ́нню
В. памяншэ́нне
Т. памяншэ́ннем
М. памяншэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

памяншэ́нне ср. уменьше́ние, убавле́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памяншэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. памяншаць — паменшыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. памяншацца — паменшыцца.

2. Спец. Велічыня, на якую што‑н. паменшана або паменшылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паме́ншыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.

Зрабіць меншым.

П. выдаткі.

|| незак. памянша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. памяншэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паме́ншыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Стаць меншым.

Дзень паменшыўся.

Боль паменшыўся.

|| незак. памянша́цца, -а́ецца і паме́ншвацца, -аецца.

|| наз. памяншэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уса́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. усадзіць.

2. Памяншэнне ў аб’ёме, памеры пры ўсыханні, застыванні, ушчыльненасці (спец.).

У. бетону.

У. тканіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лейкадэ́рма, ‑ы, ж.

Спец. Парушэнне пігментацыі скуры (памяншэнне або поўнае знікненне пігменту).

[Ад грэч. leukós — белы і dérma — скура.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́леннепамяншэнне’ (Нас.). Польск. malenie ’тс’. Бел.-польск. ізалекса. Да ма́ліць, ма́ліцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уменьше́ние памяншэ́нне, -ння ср.; змяншэ́нне, -ння ср., зме́ншванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)