памякчэ́ць гл. мякчэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памякчэ́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. памякчэ́е памякчэ́юць
Прошлы час
м. памякчэ́ў памякчэ́лі
ж. памякчэ́ла
н. памякчэ́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час памякчэ́ўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

памякчэ́ць сов., прям., перен. стать мя́гче, смягчи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памякчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца больш мяккім, эластычным; пазбавіцца цвёрдасці. Косцю здалося, што памякчэў пад нагамі асфальт, пасвяжэла на вуліцы. Адамчык.

2. перан. Страціць суровасць, стаць больш лагодным. — Ды я не пра гэта, — адразу ж памякчэў, палагаднеў бацька, — я хацеў сказаць, каб ты не дурэў, не смяшыў людзей... Сачанка. Кастусь ведаў шмат сентыментальных рамансаў, якія даходзяць да таямніц жаночае душы, прымушаюць жанчыну расчуліцца, сэрца яе — памякчэць. Шынклер. // Стаць больш прыветлівым, сардэчным (пра твар, голас і пад.). Твар у Валянціна памякчэў, засвяціўся радасцю. Кулакоўскі. Суровы голас Яўгенні Пятроўны тут памякчэў. Грамовіч.

3. Стаць слабейшым, менш адчувальным; паменшыцца (пра з’явы прыроды). Памякчэлі Маразы, Сталі ветлымі Вятры, Паласкавелі Снягі, Раздабрыліся Дажджы. Лужанін.

4. Стаць цяплейшым (пра надвор’е, клімат). Надвор’е памякчэла. □ І ўсё ж памякчэла зіма, стала больш лагоднай. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мякчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца мяккім (у 1 знач.), мякчэйшым.

Ад мазі скура мякчэе.

2. перан. Лагаднець, дабрэць.

Сэрца яго паступова мякчэла.

|| зак. памякчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памякчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле дзеясл. памякчэць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адта́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -та́не; зак.

1. Пад дзеяннем цяпла вызваліцца ад лёду, снегу.

Зямля адтала.

2. перан. Памякчэць, падабрэць.

Сэрца адтала.

|| незак. адтава́ць, -тае́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змякчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм.

1. Тое, што і змякчыцца.

2. Памякчэць (пра надвор’е, клімат). Надвор’е змякчэла, схмурнела, і вецер ужо дзьмуў Няваду не ў твар, а ў плечы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смя́кнуть сов., прост.

1. (стать мягким) змя́кнуць, размя́кнуць;

2. (стать расслабленным, обмякнуть) змя́кнуць, абмя́кнуць;

3. перен. (утратить строгость) змя́кнуць, памякчэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смягчи́ться в разн. знач. змякчы́цца, памякчэ́ць;

ко́жа смягчи́лась ску́ра змякчы́лася (памякчэ́ла);

гнев смягчи́лся гнеў змякчы́ўся (памякчэ́ў);

звук смягчи́лся лингв. гук змякчы́ўся (памякчэ́ў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)