памутне́лы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
памутне́лы |
памутне́лая |
памутне́лае |
памутне́лыя |
| Р. |
памутне́лага |
памутне́лай памутне́лае |
памутне́лага |
памутне́лых |
| Д. |
памутне́ламу |
памутне́лай |
памутне́ламу |
памутне́лым |
| В. |
памутне́лы (неадуш.) памутне́лага (адуш.) |
памутне́лую |
памутне́лае |
памутне́лыя (неадуш.) памутне́лых (адуш.) |
| Т. |
памутне́лым |
памутне́лай памутне́лаю |
памутне́лым |
памутне́лымі |
| М. |
памутне́лым |
памутне́лай |
памутне́лым |
памутне́лых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
памутне́лы, -ая, -ае.
1. Які стаў мутным, непразрыстым.
Памутнелыя шыбы.
2. Які прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд).
Глядзець памутнелымі вачамі.
3. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.).
Памутнелая свядомасць.
4. Які страціў выразнасць абрысаў.
Памутнелыя далі.
|| наз. памутне́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
памутне́лы
1. помутне́вший; помути́вшийся;
2. перен. помути́вшийся;
1, 2, см. памутне́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
памутне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў мутным, непразрыстым. Вокны высока над зямлёй, і цераз іх, за памутнелымі шыбамі, можна ўбачыць толькі палову столі і самы верх супрацьлеглай сцяны. Галавач. // Які стаў мутным, прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд). Жанчына памутнелымі вачыма пазірае на траву. Мележ.
2. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.). У памутнелай свядомасці Кузняцова праплыў твар жонкі, дзяцей, родны завод... Пташнікаў.
3. Які страціў выразнасць абрысаў; расплыўчаты. І ўсё наўкола нас — і палянка, і камень, і лес апранаецца ў памутнелыя шэрыя тоны. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
помутне́вший
1. (о жидкостях) пакаламу́чаны, скаламу́чаны, памутне́лы;
2. в др. знач. памутне́лы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
помутнённый
1. пакаламу́чаны; скаламу́чаны; (непрозрачный — о жидкостях) каламу́тны, му́тны, (непрозрачный — о стекле) му́тны;
2. перен. памутне́лы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)