паме́ціць гл. меціць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паме́ціць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паме́чу паме́цім
2-я ас. паме́ціш паме́ціце
3-я ас. паме́ціць паме́цяць
Прошлы час
м. паме́ціў паме́цілі
ж. паме́ціла
н. паме́ціла
Загадны лад
2-я ас. паме́ць паме́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час паме́ціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паме́ціць сов.

1. поме́тить;

п. ху́стку — поме́тить плато́к;

п. пту́шкай патрэ́бныя старо́нкі — поме́тить га́лочкой ну́жные страни́цы;

2. (всё, многое) переме́тить;

п. усе́ дрэ́вы — переме́тить все дере́вья

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

Паставіць на чым‑, кім‑н. адметны знак, памету, метку. Памеціць бялізну. □ [Рыгор] зноў гартае кнігу, праглядае месцы, якія намеціў алоўкам. Арабей. // Абазначыць якім‑н. чынам. Перад тым, як упусціць [у сажалку] малькоў, вазілі іл, можа, з месяц, скідвалі яго ў ваду, і гэтыя месцы памецілі коллем. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ціць¹, ме́чу, ме́ціш, ме́ціць; ме́чаны; незак., каго-што.

Ставіць на кім-, чым-н. адметны знак, метку.

|| зак. наме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны і паме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны.

|| наз. ме́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́метить сов. пазна́чыць, паме́ціць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

памяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да памеціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

1. Памеціць нанава, іначай, паставіць новы адметны знак, метку. Перамеціць бялізну.

2. Памеціць усё, многае. Перамеціць усе дрэвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад памеціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поме́тить сов. паме́ціць, пазна́чыць; см. помеча́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)