паме́рзнуць, -ну, -неш, -не; паме́рз, -ме́рзла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Загінуць ад марозу (пра многіх, многае).

Кветкі памерзлі.

2. Прабыць некаторы час на морозе, на холадзе.

Колькі мы памерзлі на дварэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паме́рзнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паме́рзну паме́рзнем
2-я ас. паме́рзнеш паме́рзнеце
3-я ас. паме́рзне паме́рзнуць
Прошлы час
м. памё́рз паме́рзлі
ж. паме́рзла
н. паме́рзла
Дзеепрыслоўе
прош. час памё́рзшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паме́рзнуць сов.

1. (испортиться от мороза) помёрзнуть;

бу́льба ~зла — карто́шка помёрзла;

2. (погибнуть от мороза) замёрзнуть, вы́мерзнуть, перемёрзнуть;

3. (озябнуть) замёрзнуть;

ру́кі ~злі — ру́ки замёрзли;

4. (нек-рое время) помёрзнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. памёрз, ‑мерзла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загінуць ад марозу — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Кветкі памерзлі ад марозу.

2. Прабыць некаторы час на марозе, на холадзе. Той, хто столькі, як я, памёрз На скрыжаваннях дарог і вёрст, Не здолее ўседзець у цішыні Пры цёплым хатнім агні. Панчанка.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Моцна азябнуць, змерзнуць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. [Марцін:] — Ідзі, далажы... І няхай прышлюць змену, а то мы памерзлі ўжо. Пестрак. Віктар і Ларыса стаялі ў той вечар.., пакуль ногі ў іх не памерзлі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

помёрзнуть сов., разг. паме́рзнуць, (долго, неоднократно) папаме́рзнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Адзале́цьпамерзнуць, загінуць’ (Касп.). Гл. золкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

позя́бнуть сов., разг. пазя́бнуць, паме́рзнуць, (долго, неоднократно) папаме́рзнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паме́рзці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паме́рзну паме́рзнем
2-я ас. паме́рзнеш паме́рзнеце
3-я ас. паме́рзне паме́рзнуць
Прошлы час
м. памё́рз паме́рзлі
ж. паме́рзла
н. паме́рзла
Загадны лад
2-я ас. паме́рзні паме́рзніце
Дзеепрыслоўе
прош. час памё́рзшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагалада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Галадаць некаторы час. Страты былі вялікія, прыйшлося шмат і пагаладаць і памерзнуць, і толькі пад вясну блакада скончылася. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазя́бнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Памерзнуць нейкі час. Пазябнуць дзень на вуліцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Азябнуць — пра ўсіх, многіх. Птушкі пазяблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)