канфранта́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Проціпастаўленне, супрацьборства.

Палітычная к.

|| прым. канфрантацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднапарты́йны, -ая, -ае.

Які мае толькі адну палітычную партыю.

Аднапартыйная палітычная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацыфі́зм, -у, м.

Палітычная плынь і светапогляд, якія асуджаюць любыя войны.

|| прым. пацыфі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэакра́тыя, -і, ж.

Форма кіравання, пры якой палітычная ўлада належыць духавенству.

|| прым. тэакраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дактры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Вучэнне, навуковая філасофская, палітычная, ідэалагічная і пад. канцэпцыя.

Ваенная д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэфензі́ва, -ы, ж.

Палітычная паліцыя ў Польшчы ў 1918—1939 гг., а таксама назва органаў контрразведкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыкалі́зм, -у, м.

1. Крайняя, бескампрамісная грамадска-палітычная пазіцыя партыі або групы асоб, якая характарызуецца імкненнем да кардынальных змен у сацыяльна-палітычнай сферы.

Палітычны р.

2. Склад думак і дзеянняў, уласцівы радыкалу (у 2 знач.); палітычная смеласць, рашучасць.

|| прым. радыкалі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пале́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

Спрэчка пры абмеркаванні, высвятленні навуковых, літаратурных, палітычных пытанняў.

Вострая палітычная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэфармі́зм, -у, м.

Палітычная плынь у рабочым руху, якая падмяняе класавую рэвалюцыйную барацьбу палітыкай сацыяльных рэформ.

|| прым. рэфармі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палітасветрабо́та ж. (паліты́чная асве́тніцкая рабо́та) политпросветрабо́та (полити́ческая просвети́тельская рабо́та)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)