палюдне́ць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. палюдне́е палюдне́юць
Прошлы час
м. палюдне́ў палюдне́лі
ж. палюдне́ла
н. палюдне́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час палюдне́ўшы

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палюдне́ць, ‑ее; зак.

Разм. Стаць, зрабіцца больш людным, мнагалюдным. Я тушу святло, акно адчыняю насцеж і, падпёршы рукамі падбародак, гляджу на тратуар, які палюднеў, ажыў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палюдне́ць ’стаць прыгажэйшым’ (Сл. ПЗБ), палю́дзяць ’пабыць сярод паважаных і разумных людзей’ (Нар. сл.). Гл. вы́люднець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)