палу́ндра, выкл.

Вокрык, які перасцерагае аб небяспецы (першапачаткова ў маракоў і пажарных: папярэджанне тыпу «беражыся — падае зверху»).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палу́ндра

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палу́ндра межд., мор. полу́ндра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палу́ндра, выкл.

У мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы. Вокліч, як выстрал: «Палундра!» — Катэр злятае за борт. Звонак. // у знач. наз. палу́ндра, ‑ы, ж. Жартаўлівая назва маракоў наогул. [Сашка:] — Ты, палундра, чуеш? Як бы мне прышвартавацца да вашай праграмы? Гроднеў.

[Ад гал. val onder — падзенне ўніз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палу́ндра выкл. ’у мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы’ (ТСБМ). Праз рус. полу́ндра ’тс’, якое з гал. van onderen ’знізу’ з дысіміляцыяй н‑н > л‑н (гл. Фасмер, 3, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

полу́ндра межд., мор. палу́ндра, сцеражы́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчэ́бень, ‑ю, м.

1. Біты, раздробнены камень, цэгла і пад., які прымяняецца для будаўнічых работ і пракладкі дарог.

2. Дарожнае пакрыццё, дарожны насып, зроблены з такога каменю, цэглы і пад. Тут [на Малахавым кургане] шчэбень церлі танкі ў пудру, І раптам нашае: — Палундра!.. Смагаровіч.

3. Асадачная горная парода, якая складаецца з невялікіх неабкачаных востравугольных абломкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)