палу́днаваць, -ную, -нуеш, -нуе; -нуй; незак.

Тое, што і абедаць.

|| зак. папалу́днаваць, -ную, -нуеш, -нуе; -нуй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палу́днаваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. палу́дную палу́днуем
2-я ас. палу́днуеш палу́днуеце
3-я ас. палу́днуе палу́днуюць
Прошлы час
м. палу́днаваў палу́днавалі
ж. палу́днавала
н. палу́днавала
Загадны лад
2-я ас. палу́днуй палу́днуйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час палу́днуючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палу́днаваць несов. по́лдничать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Тое, што і абедаць; есці полудзень. [Сяргей] успомніў, што сёння наспех снедаў і зусім не палуднаваў. Адамчык. Дзядзька Коля разаслаў на зямлі каля камбайна плашч, злазіў на сядзенне і дастаў клуначак з харчамі. Мы селі палуднаваць. Хадкевіч. // Есці паміж абедам і вячэрай. Тут вячэраюць, а мы яшчэ не палуднавалі. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папалу́днаваць гл. палуднаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лдничать несов., разг. палу́днаваць, падвячо́ркаваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапалу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Скончыць палуднаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпалу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Кончыць палуднаваць. Адна змена адпалуднавала, пачынае другая.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палудна́цьпалуднаваць’ (Мат. Гом.), палу́ннаць ’тс’ (Сл. Брэс.). З палуднаваць (гл. папярэдняе) у выніку асіміляцыі дн > нн у форме палу́ннаць і скарачэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палу́дзень ’абед’ (Нас., Карп., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Сл. ПЗБ), полу́дэнь ’тс’ (Клім., Бяссон., Сл. Брэс.), по́лудзень, по́лдзень ’час дня пасля абеду; поўдзень’ (ТС), палу́днаваць ’абедаць’ (Бяльк.). Гл. поўдзень. Падрабязна аб семантыцы і лінгвагеаграфіі гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 89 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)