пало́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пало́к палкі́
Р. палка́ палко́ў
Д. палку́ палка́м
В. пало́к палкі́
Т. палко́м палка́мі
М. палку́ палка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Нары паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце.

2. Шырокі драўляны памост у лазні, на якім парацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́к, -лка́ м.

1. (в бане) поло́к;

2. (в крестьянской избе) на́ры ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пало́к, ‑лка, м.

1. Нары паміж печчу і ложкам або паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце. Нявестка, памыўшы посуд, прылягла на палку пры печы. Мыслівец. Усе распраналіся, клалі адзежу на палок ля печы ў адну кучу, рассаджваліся. Гаўрылкін. // Тое, што і пол ​2 (у 1 знач.). Пры печы туляцца палаці, Уздоўж сцяны стаіць палок. Колас. Ад печы да супрацьлеглай сцяны быў пасланы палок з дошчак, засланы коўдрамі. Галавач.

2. Памост у лазні, на якім парацца. На палку, дзе звычайна парацца, гарыць свечка. Навуменка.

3. Спец. Падвесная платформа, з якой вядзецца будаўніцтва ствалоў шахт, руднікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палок ’нары паміж печчу і ложкам або паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце’ (ТСБМ, Шат., Янк. 2, Выг., Сл. ПЗБ), ’полка ў лазні’ (Касп., Бяльк.). Рус. поло́кпалок у лазні; палаці, памост’. Вытворнае ад пол (гл.) (Фасмер, 3, 314).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поло́к в разн. знач. пало́к, -лка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лаўды́ ’добра’ (Яўс.): «лаўдьі табе, калі усе пымагиюць» Відавочна, уграфінізм, параўн. эст. laudiпалок у лазні < laud ’стол’, ’дошка’, вепск. лaud ’тс’. Семантыка слова лаўды — вынік развіцця значэння ’палок у лазні’ > ’асалода, раскоша ад парання ў лазні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абе́руч, прысл.

Разм. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што‑н.). Павёў доктар пана ў лазню, пасадзіў на палок ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпе́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размяшчаецца каля печы. Прыпечны палок. □ [Мужчыны] тузаліся ўжо ля дзвярэй, зачапілі нагамі рагачы ў прыпечным закутку, і яны з глухім лязгатам пасыпаліся долу. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́ры на́ры, -раў ед. нет; (в крестьянской избе) пало́к, -лка́ м., пол, род. пала́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)