палаца-паркавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палаца-паркавы палаца-паркавая палаца-паркавае палаца-паркавыя
Р. палаца-паркавага палаца-паркавай
палаца-паркавае
палаца-паркавага палаца-паркавых
Д. палаца-паркаваму палаца-паркавай палаца-паркаваму палаца-паркавым
В. палаца-паркавы
палаца-паркавага
палаца-паркавую палаца-паркавае палаца-паркавыя
Т. палаца-паркавым палаца-паркавай
палаца-паркаваю
палаца-паркавым палаца-паркавымі
М. палаца-паркавым палаца-паркавай палаца-паркавым палаца-паркавых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пала́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пала́ц пала́цы
Р. пала́ца пала́цаў
Д. пала́цу пала́цам
В. пала́ц пала́цы
Т. пала́цам пала́цамі
М. пала́цы пала́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пала́цавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палаца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канстэ́бль, ‑я, м.

Ніжэйшы паліцэйскі чын у Вялікабрытаніі і ЗША, а таксама камендант крэпасці або палаца ў Англіі.

[Англ. constable.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падхрабры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Паддаць сабе храбрасці, духу; падбадзёрыць. Салдат падхрабрыўся, падкруціў вусы і пачаў прабірацца бліжэй да палаца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бліц, ‑у, м.

Лямпа для імгненнай моцнай успышкі святла пры фатаграфаванні. У вестыбюлі палаца культуры было людна, зырка ўспыхвалі бліцы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ля́сканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ляскаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На пустой шашы, з боку панскага палаца, пачулася лясканне конскіх падкоў. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стральча́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму востравугольнай аркі. Гэта .. павінна было быць нешта накшталт ні то хорама, ні то палаца .. з вялізнымі стральчатымі вокнамі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галга́н, ‑а, м.

Уст. лаянк. Галадранец; нягоднік. Пан пачынае з высокага ганка: — Як ты асмеліўся, галган пракляты, каля палаца хадзіць панібратам? Дубоўка. — Хапай, хапай яго, галгана! — закрычаў пан на лёкая. — Гэта ж Рымша! Якімовіч.

[З польск.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зліць.

2. у знач. прым. Злучаны ў адно, непадзельны (для слыху, зроку). Залы палаца амаль усе пуставалі, затое разнастайных гукаў, злітых у адну несціханую мелодыю, было хоць адбаўляй. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)