палані́на, ‑ы, ж.
Горная паша з лугавой расліннасцю ў верхнім поясе Карпат і некаторых горных хрыбтоў Балканскага паўвострава. Каб была пры мне дружына Юнакоў-хлапцоў удалых, Ускалыхнуў бы я Карпаты, Бор дрымотны, паланіны. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Палані́на ’горная паша з лугавой расліннасцю ў верхнім поясе Карпат і некаторых горных хрыбтоў Балканскага паўвострава’ (ТСБМ). З укр. полони́на ’тс’. Агульнаслав. і прасл. polnina; польск. planina, чэш. planina і г. д. Роднасныя поле (гл.) і ст.-рус. полъ ’адкрыты, вольны, пусты’ (гл. Фасмер, 3, 307 і наст.; Махэк₂, 454; Брукнер, 422). Агляд семантыкі і літаратуры гл. Талстой, Геогр. терм., 79 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пале́так 1 ’участак поля, які выкарыстоўваецца пад пасевы’ (ТСБМ), пылетак ’тс’ (Бяльк.), пале́так, поле́ток, полі́ток, полі͡еток ’палетак; адна з трох частак ворнай зямлі пры трохполлі’ (Сл. ПЗБ). Польск. poletek ’тс’. Краўчук (Бел.-укр. ізал., 38) супастаўляе з укр. гуц. полі́ток ’паланіна, якая здаецца ў арэнду на лета’ і ўзводзіць бел. яцевыя формы да polětъкъ < lěto. Неяцевыя формы, на яго думку, запазычаны з польск. poletek, ст.-польск. poletek < polьtъkъ ад слав. polьtъkъ ’палова’.
Пале́так 2 ’аднагодак’ (Бяльк.). Да ле́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)