палама́цца гл. ламацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палама́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паламаюся паламаемся
2-я ас. паламаешся паламаецеся
3-я ас. паламаецца паламаюцца
Прошлы час
м. палама́ўся палама́ліся
ж. палама́лася
н. палама́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час паламаўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палама́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пало́міцца пало́мяцца
Прошлы час
м. палама́ўся палама́ліся
ж. палама́лася
н. палама́лася
Дзеепрыслоўе
прош. час палама́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

палама́цца сов.

1. полома́ться; слома́ться;

2. (во многих местах или целиком) излома́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

палама́цца, ‑ломіцца; пр. паламаўся, ‑малася; заг. ‑ламіся; незак.

1. Раздзяліцца, распасціся на часткі пад дзеяннем якой‑н. сілы. Скрынка была збіта з тоненькіх дошчачак — бойся, што паломяцца. Пташнікаў. [Дзіміна:] — Паламаўся электрод, але зрасцілі. Карпаў. // Лёгка паддацца ломцы; стаць ломкім, крохкім. [Вольга:] — Авёс ад перастою паламаўся... не можна жаць. Мележ.

2. Сапсавацца, стаць непрыгодным. Крэсла паламалася. □ [Куліна:] — Сёння дажджу няма, таксі павінна пайсці. Гэта ўчора нешта ў ім паламалася. Чыгрынаў.

3. перан. Парушыцца, разбурыцца (пра што‑н. прывычнае, традыцыйнае). На станцыі [Шура] доўга чакала цягніка. Расклад яго цяпер зусім паламаўся. Арабей. // Змяніцца ў горшы бок. Але абураў і мучыў сам факт. Лёдзя не паступіла [вучыцца], і жыццё яе паламалася. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лама́цца, ламлю́ся, ло́мішся, ло́міцца; ламіся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Раздзяляцца, распадацца на часткі ад уздзеяння якой-н. сілы.

Ломяцца, як шкло, ільдзіны.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Псавацца, станавіцца непрыгодным.

Машына паламалася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Парушацца, разбурацца (пра што-н. прывычнае, запланаванае).

Часта мае планы ламаліся.

4. Быць перапоўненым мноствам чаго-н., гнуцца пад цяжарам.

Стол ламаўся ад яды.

Голле ломіцца ад сліў.

Калёсы ломяцца ад грузу.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пра мужчынскі голас у пераходным узросце: змяняць свой тэмбр і дыяпазон.

6. Ісці напралом, імкнуцца сілай пранікнуць куды-н. (разм.).

Ламацца ў дзверы.

Ламацца ў адчыненыя дзверы — даводзіць тое, што ўсім вядома.

|| зак. злама́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зло́міцца (да 1—5 знач.) і палама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца; зак.

1. Паламацца напалам.

Палка пераламалася.

2. Паламацца — пра ўсё, многае.

Крэслы пераламаліся.

|| незак. перало́млівацца, -аецца (да 1 знач.) і перало́мвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слома́ться злама́цца; палама́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перелома́ться разг. пералама́цца, палама́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патру́шчыцца, ‑трушчыцца; зак.

Разм. Падушыцца, паламацца, разбіцца — пра ўсё, многае. Пасуда патрушчылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)