паку́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які перанёс або пераносіць пакуты.

Пакутнікі канцлагераў.

|| ж. паку́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. паку́тніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́тнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паку́тнік паку́тнікі
Р. паку́тніка паку́тнікаў
Д. паку́тніку паку́тнікам
В. паку́тніка паку́тнікаў
Т. паку́тнікам паку́тнікамі
М. паку́тніку паку́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паку́тнік м. страда́лец; му́ченик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паку́тнік, ‑а, м.

Чалавек, які перанёс, пераносіць пакуты. — Што з табой было? — спытаў Мікола, калі Косця апрытомнеў. Пакутнік расказаў, як яго катавалі. Новікаў. Пакутнікі.., асуджаныя на смерць, сем год праседзелі ў амерыканскіх астрогах пад штодзённым страхам смерці. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страда́лец паку́тнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паку́тніца, ‑ы, ж.

Жан. да пакутнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страстоте́рпец церк., уст. паку́тнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́ченик му́чанік, -ка м.; (страдалец) паку́тнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

братва́, ‑ы, ж., зб.

Разм. Таварышы, сябры. Шумнаю грамадою хлынула рабфакаўская братва. Колас. Хай бледны ад крыўды лірычны пакутнік Вядзе яшчэ з крытыкам бой, А ты не ў купэ, а пяшком на папутных З вясёлай дарожкай братвой. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзі́рысты, ‑ая, ‑ае.

Схільны, ахвочы да боек, сварак; задзірлівы. [Пецю] пасадзілі паміж двума задзірыстымі вучнямі. Па-за Пецевай спінай яны даставалі адзін аднаго, шчыпаліся і штурхалі ў бакі. Ракітны. Надзьмуты певень, задзірысты пакутнік, скрываўлены за дзень у бойках, стаяў на прызбе. Чорны. // Які выражае задзірыстасць. Задзірысты погляд. Задзірысты тон. □ Вельмі ўжо учэпістыя і задзірыстыя вочы ў Карніцкага: шалёны характар. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)