паку́тлівы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
паку́тлівы |
паку́тлівая |
паку́тлівае |
паку́тлівыя |
| Р. |
паку́тлівага |
паку́тлівай паку́тлівае |
паку́тлівага |
паку́тлівых |
| Д. |
паку́тліваму |
паку́тлівай |
паку́тліваму |
паку́тлівым |
| В. |
паку́тлівы (неадуш.) паку́тлівага (адуш.) |
паку́тлівую |
паку́тлівае |
паку́тлівыя (неадуш.) паку́тлівых (адуш.) |
| Т. |
паку́тлівым |
паку́тлівай паку́тліваю |
паку́тлівым |
паку́тлівымі |
| М. |
паку́тлівым |
паку́тлівай |
паку́тлівым |
паку́тлівых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
паку́тлівы, -ая, -ае.
1. Які прычыняе пакуты, мукі.
П. кашаль.
Пакутлівае пытанне.
2. Які выяўляе пакуту, муку; выкліканы пакутай, мукай.
П. твар.
Пакутлівыя слёзы.
|| наз. паку́тлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паку́тлівы
1. страда́льческий;
2. мучи́тельный; томи́тельный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паку́тлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прычыняе пакуты, мукі. Пасля пакутлівай галадоўкі.. [Максім і Давід] першы раз елі так смачна і сытна. Машара.
2. Які выяўляе пакуту, муку; выкліканы пакутай, мукай. Пакутлівы ад стомы і болю твар Максіма пасвятлеў. Чарнышэвіч. [Яўген] не мог гаварыць — прарваліся цяжкія пакутлівыя слёзы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́тны, см. паку́тлівы 2
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паку́тны, -ая, -ае.
1. Тое, што і пакутлівы (у 1 знач.).
П. боль.
2. Які пераносіць, церпіць пакуты.
П. чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цярні́сты, -ая, -ае.
1. Калючы; пакрыты шыпамі (пра хмызняк, кусты і пад.).
Ц. куст.
2. перан. Цяжкі, пакутлівы.
Ц. шлях яму давялося прайсці.
|| наз. цярні́стасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пяку́чы, -ая, -ае.
1. Здольны спальваць, паліць, які выклікае адчуванне апёку.
Пякучыя прамяні сонца.
П. боль.
2. перан. Які востра перажываецца, пакутлівы.
Пякучае гора.
|| наз. пяку́часць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пры́кры, -ая, -ае.
1. Непрыемны; пакутлівы, цяжкі.
П. дождж.
Прыкрае маўчанне.
2. Які выклікае пачуццё незадавальнення; крыўдны.
П. выпадак.
3. Надакучлівы, нязносны.
П. боль.
4. Прытарны, агідны.
Прыкрая ласкавасць.
|| наз. пры́красць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
знямо́жанасць, ‑і, ж.
Стан зняможанага. Зняможанасць, пакутлівы боль у галаве і на ўсім целе затрымалі .. [Зіну] у дарозе. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)