паку́та, ДМу́це, мн. -ы, -ку́т, ж.

Вялікая фізічная або душэўная мука.

Вочы, поўныя пакуты.

Душэўныя пакуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. паку́та паку́ты
Р. паку́ты паку́т
Д. паку́це паку́там
В. паку́ту паку́ты
Т. паку́тай
паку́таю
паку́тамі
М. паку́це паку́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паку́та ж. страда́ние ср., муче́ние ср., терза́ние ср., му́ка; мы́тарство ср., пы́тка;

боль ~ты — боль страда́ния;

душэ́ўныя ~ты — душе́вные страда́ния (муче́ния, терза́ния, му́ки);

гэ́та не рабо́та, а п.э́то не рабо́та, а муче́ние (пы́тка);

блука́нне па ~тах — хожде́ние по му́кам

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паку́та, ‑ы, ДМ ‑куце, ж.

Вялікая фізічная або душэўная мука; мучэнне. Часам.. дзверы вагона адчыняліся, і людзі маглі ступіць на зямлю, выпіць пэўную порцыю вады, атрымаць кавалачак дрэннага хлеба, глытнуць свежага паветра. А потым зноў бясконцыя пакуты... Маўр. Рэўнасць.. [Сцяпана] нарадзілася разам з каханнем, і гэтыя пачуцці-блізняты па чарзе то натхнялі яго, то прычынялі пакуту. Дуброўскі. // у знач. вык. Аб чым‑н. вельмі цяжкім, пакутлівым. — Ну ж і балота! вось атрута, То не работа мне — пакута: Ступіў два крокі і спыняйся. Колас. // Аб выяўленні пакутлівых адчуванняў. Наталля Пятроўна сядзела, сціскаючы скроні далонямі, і на твары яе была пакута. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паку́та ’вялікая фізічная або душэўная мука; мучэнне’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Яруш., Мядз., Бяльк., Касп., Грыг., Нік. Очерки), поку́та ’тс’ (Клім.). З польск. pokuta ’тс’ (Карскі, Белорусы, 146; Кюнэ, Poln., 88). Ст.-бел. покутапакута, пакаянне’, ’раскаянне’ < ст.-польск. pokuta (Булыка, Лекс. запазыч., 186).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакута, мука; крыж (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

мучэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Мўка, пакута.

Не дзіця, а м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́ка, -і, ДМ му́цы, мн. -і, мук, ж.

Фізічная або маральная пакута.

Душэўныя мукі.

Мукі адзіноты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страда́ние ср. паку́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мучэ́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. мучыцца, мучыць; мука, пакута.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)