пакрыча́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пакрычу́ пакрычы́м
2-я ас. пакрычы́ш пакрычыце́
3-я ас. пакрычы́ць пакрыча́ць
Прошлы час
м. пакрыча́ў пакрыча́лі
ж. пакрыча́ла
н. пакрыча́ла
Загадны лад
2-я ас. пакрычы́ пакрычы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пакрыча́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакрыча́ць сов.

1. покрича́ть;

2. (на каго) побрани́ть (кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Крычаць некаторы час. Халуста пакрычаў яшчэ трохі і пасунуўся дадому. Чарнышэвіч.

2. Пасварыцца, насварыцца на каго‑н. «На мяне.. [сакратар] дужа не пакрычыць. Нораў свой дома хай паказвае», — падумаў Язэп. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покрича́ть сов. пакрыча́ць, (долго, неоднократно) папакрыча́ць, папакры́кваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поора́тьI сов., разг. пакрыча́ць, параўці́, пагарлапа́ніць, пагарла́ніць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

погалде́ть сов., прост. пакрыча́ць, (долго, неоднократно) папакрыча́ць, папакры́кваць, пагамані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакапры́знічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і пакапрызіць. З цягам часу.. [Булай] пачаў дазваляць сабе пакапрызнічаць, пакрычаць па чалавека без падставы. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накрыча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Уволю, многа пакрычаць. Варанецкі хоць і хваляваўся, але вырашыў маўчаць, пакуль не накрычыцца Гаруноў. Дуброўскі. Шыпулька накрычаўся, намахаўся рукамі і праз нейкі час таксама змоўк. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

повопи́ть сов., разг. палямантава́ць, пакрыча́ць, (долго, неоднократно) папакрыча́ць, папакры́кваць, пагаласі́ць, (долго, неоднократно) папагало́шваць, папагаласі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пошуме́ть сов. пашуме́ць, (поговорить) пагавары́ць; (о громком разговоре) пагамані́ць; (покричать) пакрыча́ць, (долго, неоднократно) папакрыча́ць, папакры́чваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)