паклёпнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто паклёпнічае на каго-, што-н.

|| ж. паклёпніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паклё́пнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паклё́пнік паклё́пнікі
Р. паклё́пніка паклё́пнікаў
Д. паклё́пніку паклё́пнікам
В. паклё́пніка паклё́пнікаў
Т. паклё́пнікам паклё́пнікамі
М. паклё́пніку паклё́пніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паклёпнік м. клеветни́к, кля́узник, я́бедник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паклёпнік, ‑а, м.

Той, хто паклёпнічае, распаўсюджвае паклёп. [Мароз:] — Мы сурова пакараем як паклёпніка, так і таго, хто памагаў яму. Лобан. Валодзя Полаз на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы, і аб нікчэмнасці тых, хто падтрымлівае паклёпнікаў нават у думках. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клеветни́к паклёпнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паклёпніца, ‑ы, ж.

Жан. да паклёпнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагаво́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто ўзводзіць паклёп на каго-н.; паклёпнік.

|| ж. нагаво́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. нагаво́ршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поклёпщик разг. паклёпнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кля́ўзнік, ‑а, м.

Разм. Той, хто займаецца кляўзамі; паклёпнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасквіля́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто піша пасквілі; паклёпнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)