пакло́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пакло́н пакло́ны
Р. пакло́ну пакло́наў
Д. пакло́ну пакло́нам
В. пакло́н пакло́ны
Т. пакло́нам пакло́намі
М. пакло́не пакло́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пакло́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіленне галавы або верхняй часткі тулава ў знак прывітання, удзячнасці, пакорнасці і пад.

Нізкі п.

Зямны п. (да зямлі). Адбіваць паклоны (кланяцца). Біць паклоны (кланяцца ў час малітвы).

2. перан. Пажаданне дабра, шчасця, прывітанне.

Паслаць, перадаць п. каму-н.

Ісці з паклонам да каго (разм.) — звяртацца з просьбай аб дапамозе, садзейнічанні да каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакло́н, -ну м. покло́н;

зямны́ п. — земно́й покло́н;

ні́зкі п. — ни́зкий покло́н;

біць ~ны — бить покло́ны;

ісці́ з ~нам — идти́ с покло́ном;

галава́ з ~нам, язы́к з прыгаво́ркайпогов. голова́ с покло́ном, язы́к с пригово́ром (с прибау́ткой)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакло́н, ‑у, м.

1. Знак прывітання, павагі, удзячнасці і пад., які выяўляецца ў нахіленні галавы або верхняй часткі тулава. [Вераб’ёў] паклонам павітаўся з сялянамі. Дуброўскі. Пан Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх. Колас. Высокі [настаўнік] паваеннаму стукнуў абцасамі і сагнуў у паклоне спіну. С. Александровіч.

2. Шчырае, сардэчнае пажаданне шчасця, дабра ў пісьмовай або вуснай форме. Як родны бацька, любіў Сямён Ніну. Калі пасылаў з арміі паклоны сваім дзецям і пляменнікам, асабліва цікавіўся, як расце Ніна. Гроднеў.

•••

Адбіваць паклоны гл. адбіваць.

Адбіць паклон гл. адбіць.

Аддаць паклон гл. аддаць.

Біць паклоны гл. біць.

Зямны паклон — стаўшы на калені, пакланіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віта́льны, -ая, -ае.

Звязаны з прывітаннем.

В. паклон.

В. жэст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

земно́й зямны́;

земно́й покло́н зямны́ пакло́н, пакло́н да зямлі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покло́н пакло́н, -ну м.;

земно́й покло́н зямны́ пакло́н;

сде́лать о́бщий покло́н зрабі́ць агу́льны пакло́н (паклані́цца ўсім прысу́тным);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кні́ксен, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пачцівы паклон з прысяданнем перад старэйшым; рэверанс (у 1 знач.).

Зрабіць к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віта́нне, -я, н.

1. гл. вітацца, вітаць.

2. мн. -і, -яў. Прывітанне.

Слаць в.

|| прым. віта́льны, -ая, -ае.

В. паклон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалабі́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. У Старажытнай Русі: паклон з дакрананнем ілбом да зямлі (уст.).

2. Падача чалабітнай (гіст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)