пакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Пачаць каціцца.

Мяч пакаціўся па падлозе.

2. На спуску: упасці, круцячыся; наогул упасці рэзка, адразу (разм.).

Чалавек аступіўся і пакаціўся з абрыву.

Пакаціцца са (ад) смеху (разм.) — гучна і нястрымна рассмяяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакаці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пакачу́ся пако́цімся
2-я ас. пако́цішся пако́ціцеся
3-я ас. пако́ціцца пако́цяцца
Прошлы час
м. пакаці́ўся пакаці́ліся
ж. пакаці́лася
н. пакаці́лася
Загадны лад
2-я ас. пакаці́ся пакаці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пакаці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакаці́цца сов.

1. в разн. знач. покати́ться;

ка́мень ~ці́ўся з гары́ — ка́мень покати́лся с горы́;

машы́на ~ці́лася — маши́на покати́лась;

хва́лі ~ці́ліся адна́ за адно́й — во́лны покати́лись одна́ за друго́й;

з вачэ́й ~ці́ліся слёзы — из глаз покати́лись слёзы;

рэ́ха ~ці́лася па цясні́неэ́хо покати́лось по уще́лью;

во́раг ~ці́ўся наза́д — враг покати́лся наза́д;

2. (катясь, удалиться) укати́ться;

мяч ~ці́ўся далёка — мяч укати́лся далеко́;

3. разг. повали́ться, упа́сть;

ён ~ці́ўся на даро́зе — он повали́лся (упа́л) на доро́ге

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Пачаць рухацца, пераварочваючыся ў якім‑н. напрамку (пераважна пра круглыя прадметы). Мяч стукнуўся аб шыбу майго акна, перакуліў на паперы чарніліцу, саскочыў са стала і пакаціўся па падлозе. Васілевіч. // Пачаць каціцца ўніз па нахіленай плоскасці. [Курачка], як мяшок, пакаціўся па каменных прыступках і ўжо нежывы зваліўся на траву. Чарнышэвіч. // перан. Пайсці на спад, заняпасці. Гаспадарка не толькі не пайшла ўгору, а наадварот, пакацілася ўніз. Сергіевіч.

2. Паехаць, пачаць рухацца (аб транспартных сродках). [Максіма і Раговіча] пазнала і пакацілася па дарозе лёгкая брычка, запрэжаная паркай сытых коней. Грахоўскі. Балоты скончыліся; дарога пашыбавала па горку, калёсы мякка пакаціліся па жоўценькім пясочку. Колас. // Разм. Пачаць хутка адступаць, адыходзіць назад. Сілы.. [белапалякаў] надарваліся, упартасць іх была зламана. Яны захісталіся, падаліся і пакаціліся назад, пакідаючы зброю, забітых, раненых і здаючыся ў палон. Колас. Вайна пакацілася на захад — з бразганнем танкаў, з прапозлівым гулам самалётаў, свістам і разрывамі бомбаў. Пестрак. // перан. Адысці, адступіць ад чаго‑н. (звычайна перадавога, прагрэсіўнага). [Хлопец:] — Мы верылі.. [Алесю] .. А от прамаргалі, і былы таварыш адкалоўся. Адкалоўся, а потым — пакаціўся ўніз. Дакаціўся да таго, што стаў прыслужнікам нацдэмаў! Мележ.

3. Разм. Упасці, паваліцца. [Пунтус] аступіўся і пакаціўся, затрымаўшыся на момант на вострых каменнях. Шыцік. [Вольга] тузанула .. [Лявона] за рукаў, і той затрашчаў, а сам Лявон пакаціўся, пацягнуўшы за сабой і яе. Кудравец.

4. перан. Пачаць распаўсюджвацца (аб гуках). Крыкі, рогат, воплескі пакаціліся па пустыннай пратоцы. Маўр. Далёка па лесе пакацілася рэха. Скрыпка. / Аб чутках. Маланкай пакацілася па мястэчку вестка, што паліцэйскія ў пастарунку катуюць арыштаваных. Машара.

5. Пацячы (пра слёзы, пот). У Буракова пакаціліся слёзы, і ён зусім не хаваў іх, неяк застыўшы на месцы. Ермаловіч.

•••

Пакаціцца (паехаць) ад (са) смеху (ад рогату, з рогату) — гучна і нястрымна засмяяцца, зарагатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покати́ться пакаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́гат, -у, М -гаце, м.

Гучны, нястрымны смех.

Вясёлы р.

Пакаціцца (або паехаць) ад (з) рогату (гучна і нястрымана зарагатаць; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскаці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ко́ціцца; зак.

1. Пакаціцца ў розныя бакі.

Мячы раскаціліся па падлозе.

2. Пакаціўшыся, разгарнуцца, раскруціцца.

Дыван раскаціўся на ўсю хату.

3. Прагучаць моцна, раскаціста.

Рэха раскацілася ў гарах.

|| незак. раско́чвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Пакаціцца куляючыся. Зіна наском туфля падбіла... [камень] і ён, падскокваючы, пакуляўся наперад. Грамовіч.

2. Куляцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́гат, ‑у, М ‑гаце, м.

Гучны, нястрыманы смех. Ад рэчкі даносіўся вясёлы рогат. Мабыць, нягледзячы на цемень, салдаты купаліся. Навуменка. Андрэю завязалі вочы і далі ў рукі вялізарныя ножніцы, і ён пад гамерычны рогат моладзі пайшоў .. адрэзаць цукерак. Лобан. // Пра гукі, якія нагадваюць гучны смех. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.

•••

Пакаціцца (паехаць) ад (з) рогату гл. пакаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укати́ться пакаці́цца; (выкатиться) вы́каціцца, мног. павыко́чвацца; (откатиться) адкаці́цца, мног. паадко́чвацца; (куда-л.) закаці́цца, мног. пазако́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)