пакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Пачаць каціцца. Мяч пакаціўся па падлозе.

2. На спуску: упасці, круцячыся; наогул упасці рэзка, адразу (разм.). Чалавек аступіўся і пакаціўся з абрыву.

Пакаціцца са (ад) смеху (разм.) — гучна і нястрымна рассмяяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)