пакалы́хваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Злёгку або час ад часу калыхаць.

Лёгкі ветрык пакалыхваў фіранкі на вокнах.

|| наз. пакалы́хванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакалы́хваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пакалы́хваю пакалы́хваем
2-я ас. пакалы́хваеш пакалы́хваеце
3-я ас. пакалы́хвае пакалы́хваюць
Прошлы час
м. пакалы́хваў пакалы́хвалі
ж. пакалы́хвала
н. пакалы́хвала
Загадны лад
2-я ас. пакалы́хвай пакалы́хвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пакалы́хваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пакалы́хваць несов. колыха́ть, пока́чивать, поколы́хивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакалы́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Час ад часу калыхаць. Лёгкі ветрык пакалыхваў фіранкі на расчыненых вокнах. Вірня. У пяцісценным дамку свайго зяця Міканор сядзеў за аклеенай перагародкай і ледзь чутна пакалыхваў унука. Кулакоўскі. // безас. Пра гайданку на вадзе, у цягніку і пад. У вушах яшчэ стаяў шум колаў [поезда], і, здавалася, нават крыху пакалыхвала. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поколы́хивать несов. пакалы́хваць, паго́йдваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакалы́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пакалыхваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поша́тывать несов. (патро́ху, зрэ́дку, час ад ча́су) хіста́ць (калыва́ць, ківа́ць); пахі́стваць, пакалы́хваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пока́чивать несов.

1. (что-л., находящееся в подвешенном состоянии; ветром, волной) пакалы́хваць, калыха́ць, паго́йдваць, гайда́ць; (в люльке, на качелях, в гамаке и т. п. — ещё) пагу́шкваць, гу́шкаць; (убаюкивать — ещё) люля́ць;

2. (пошатывать что-л. неустойчивое или слабо закреплённое) пахі́стваць, хіста́ць, пакалы́хваць, калыха́ць, калыва́ць;

3. (колебать в вертикальном направлении) вага́ць, пазы́бваць, зы́баць;

4. (головой — при согласии) ківа́ць; (головой — при отрицании) пакру́чваць, круці́ць;

5. (ногой) пакалы́хваць, калыха́ць, пама́хваць, маха́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)