пазі́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пазі́цыя пазі́цыі
Р. пазі́цыі пазі́цый
Д. пазі́цыі пазі́цыям
В. пазі́цыю пазі́цыі
Т. пазі́цыяй
пазі́цыяю
пазі́цыямі
М. пазі́цыі пазі́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Палажэнне, размяшчэнне (кніжн.).

Удалая п. ладдзі ў шахматнай партыі.

Галосныя ў моцнай пазіцыі.

2. Месца размяшчэння войск для баявых дзеянняў.

Артылерыйская, мінамётная п.

Здаць свае пазіцыі (таксама перан.).

3. мн. Раён ваенных дзеянняў.

Адправіцца на пазіцыі.

4. перан. Пункт погляду, думка ў якім-н. пытанні (кніжн.).

Заняць пазіцыю чакання.

З пазіцыі філасофскага матэрыялізму.

Палітыка з пазіцыі сілы.

5. Пастава цела, поза.

Пазіцыі класічнага танца.

Стартавая п. спрынтара.

|| прым. пазіцы́йны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Пазіцыйная вайна (якая вядзецца на доўгачасовых баявых пазіцыях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазі́цыя ж., в разн. знач. пози́ция;

перадавы́я ~цыі — передовы́е пози́ции;

гало́сны ў мо́цнай ~цыі — гла́сный в си́льной пози́ции;

вы́значыць сваю́ ~цыю — определи́ть свою́ пози́цию;

агнява́я п. — огнева́я пози́ция;

з ~цыі сі́лы — с пози́ции си́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазі́цыя, ‑і, ж.

1. Месцазнаходжанне каго‑, чаго‑н. Дайшоўшы да краю паляны, я спыняюся і займаю пазіцыю за кустом ядлоўцу. В. Вольскі. Лепшай пазіцыі для.. [школы], як паміж дзвюх невялічкіх вёсачак, здаецца, нельга было і знайсці. Колас. // перан. Роля, месца каго‑, чаго‑н. у галіне якой‑н. дзейнасці. Міжнародныя пазіцыі дзяржавы. □ Больш моцную пазіцыю [у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый] пачалі займаць краіны Азіі і Афрыкі. Філімонаў.

2. Месца распалажэння войск, вайсковых груп у баі. З самай раніцы перад нашымі пазіцыямі з’явіліся нямецкія танкі і аўтаматчыкі. Няхай. Партызаны, заняўшы загадзя падрыхтаваныя пазіцыі, сустрэлі ворага дружным агнём. Сабаленка. Ноччу на трэцяе лістапада часці занялі зыходныя пазіцыі для наступлення на Кіеў. Мележ. // Месца, падрыхтаванае для стральбы з якой‑н. зброі. Мінамётная пазіцыя. □ Як на далоні відны былі ўспышкі на агнявых пазіцыях артылерыйскіх батарэй — і нашых, і нямецкіх. Новікаў. // звычайна мн. (пазі́цыі, ‑ый). Раён баявых дзеянняў.

3. Палажэнне, пастава цела; поза. Сядзець у нязручнай пазіцыі. // У спорце, музыцы, танцах — пэўнае палажэнне цела, рук, ног, пальцаў. Стартавая пазіцыя спрынтэра. Пазіцыі класічнага танца.

4. перан. Пункт погляду, думка, прынцыповыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Асноўнае пытанне эстэтыкі — аб адносінах мастацтва да рэчаіснасці — Купала вырашаў з пазіцый філасофскага матэрыялізму. Івашын. Гаспадар зашморгаў .. запалкамі, але Саша папярэдзіў: — Агню не трэба .. Ваенныя ў вёсцы ёсць? Спытаў знарок няпэўна, каб выявіць пазіцыю гаспадара: за каго ён. Новікаў. [Бародку] было цяжка: упершыню за ўсю яго шматгадовую работу члены бюро не падтрымалі яго, першага сакратара.. І таму пазіцыя членаў бюро страшэнна яго абурала. Шамякін.

5. Размяшчэнне (пра фігуры ў шахматах, шашках і інш.). Выйгрышная пазіцыя. // У граматыцы — пра месца моўнай адзінкі. Кожная фанема ў залежнасць ад сваёй пазіцыі ў слове можа відазмяняцца. Юргелевіч.

•••

З пазіцыі сілы — пра адносіны да чаго‑н., заснаваныя толькі на ваеннай, эканамічнай і пад. перавазе. Палітыка з пазіцыі сілы.

[Ад лац. positio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пазі́цыя ’месцазнаходжанне каго-, чаго-н., размяшчэнне; пункт погляду; думка’ (ТСБМ). З рус. пози́ция (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе праз зах.-еўрап. мовы з лац. positio ’становішча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

топ-пазі́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. топ-пазі́цыя топ-пазі́цыі
Р. топ-пазі́цыі топ-пазі́цый
Д. топ-пазі́цыі топ-пазі́цыям
В. топ-пазі́цыю топ-пазі́цыі
Т. топ-пазі́цыяй
топ-пазі́цыяю
топ-пазі́цыямі
М. топ-пазі́цыі топ-пазі́цыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зыхо́дны, -ая, -ае.

Такі, з якога пачынаецца што-н.; пачатковы.

Зыходная пазіцыя.

Зыходны пункт гледжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пози́ция в разн. знач. пазі́цыя, -цыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ключавы́ ключево́й;

а́я пазі́цыя — ключева́я пози́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перадава́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

1. Перадавы артыкул у газеце, перадавіца.

2. Участак баёў, перадавая пазіцыя.

Знаходзіцца на перадавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)