пазнача́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пазнача́ю пазнача́ем
2-я ас. пазнача́еш пазнача́еце
3-я ас. пазнача́е пазнача́юць
Прошлы час
м. пазнача́ў пазнача́лі
ж. пазнача́ла
н. пазнача́ла
Загадны лад
2-я ас. пазнача́й пазнача́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пазнача́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пазнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пазначыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазнача́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да пазначаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазна́чыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазна́чу пазна́чым
2-я ас. пазна́чыш пазна́чыце
3-я ас. пазна́чыць пазна́чаць
Прошлы час
м. пазна́чыў пазна́чылі
ж. пазна́чыла
н. пазна́чыла
Загадны лад
2-я ас. пазна́ч пазна́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазна́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

помеча́ть несов. памяча́ць, пазнача́ць, зна́чыць;

помеча́ть га́лочкой памяча́ць (пазнача́ць, зна́чыць) пту́шкай;

помеча́ть письмо́ каки́м-л. число́м памяча́ць ліст які́м-не́будзь чысло́м;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наўме́це, наўмеці ’на прыкмеце’: Была наўмеці добрая сасонка — нехта забраў ужо (бялын., Янк. Мат.). Да ме́та ’прыкмета’, меціць ’пазначаць’; структурная паралель наўве́це ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́шыць, ляшы́ць ’разбіваць участак зямлі на палосы’, ’пазначаць, ставіць тычкі, вешкі за сейбітам на загоне’ (Нас., Сцяшк., Бяльк., Гарэц., Юрч., Касп., Мат. Маг., Сл. ПЗБ, Янк. Мат., Нар. лекс., Нар. словатв.), ’праганяць барозны па засеяным полі для спуску вады’ (КЭС, лаг.). Да ляха́ 2 (гл.). Сюды ж ляшэннік ’той, хто лешыць’ (зэльв., Нар. словатв.; Юрч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

намеча́ть несов.

1. (ставить метку) намяча́ць, ме́ціць, зна́чыць, пазнача́ць;

2. (план, линию поведения и т. п.) намяча́ць; (набрасывать) накіда́ць, накі́дваць;

3. (кандидата) намяча́ць, вызнача́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тра́са ‘лінія на карце ці на зямлі, якая намячае кірунак’, ‘дарога, якая злучае два аб’екты, населеныя пункты’, ‘след трасіруючай кулі, снарада’ (ТСБМ). Праз польскую (trasa) ці рускую (трасса) мовы з нованям. Trásse ‘траса’, якое з франц. tracé ‘тс’ < tracer ‘намячаць, пазначаць калочкамі дарогу’, ‘пракладваць лыжню’, якое ўзыходзіць да нар.-лац. tractiare < tractare < лац. trahere ‘цягнуць’ (Чарных, 2, 258; Голуб-Ліер, 487; SWO, 1980, 772; ЕСУМ, 5, 623; Арол, 4, 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лічкава́ты ’прыгожы’ (браг., Мат. Гом.). Утворана ад дзеяслова ⁺лічкаваць < лі́чка < ліцо, параўн. ст.-бел. личко ’тварык’ (XVI ст.), а таксама личковати ’памячаць, пазначаць украдзенае, апазнаную рэч’ (1541 г.) і рус. кур. личковать ’класці наверх лепшыя ўзоры тавару, вырабаў’, уладз., ніжнегар. ли́чка ’шліфаванне, паліраванне вырабаў’, дан. личко́вка ’бялілы для твару’, кур. личку́н ’багамаз, які малюе толькі твар і рукі’, укр. личкувати ’маскіраваць’, ’выгладжваць паверхню каменя ў млыне’, ’падбіраць рэчы лепшую да лепшай’, личко́ваний ’аздоблены з выгляду’, ’шліфаваны’. Усе да прасл. ličiti ’быць прыметным’, ’фарміраваць, утвараць’ (Слаўскі, 4, 247; Махэк₂, 331, Трубачоў, Эт. сл., 15, 81–82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)