пазвано́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пазвано́к пазванкі́
Р. пазванка́ пазванко́ў
Д. пазванку́ пазванка́м
В. пазвано́к пазванкі́
Т. пазванко́м пазванка́мі
М. пазванку́ пазванка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазвано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

Асобная косць (або храсток) пазваночніка.

Шыйныя пазванкі.

|| прым. пазвано́чны, -ая, -ае.

Пазваночныя жывёлы (вышэйшыя жывёлы, якія маюць касцявы або храстковы шкілет).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазвано́к, -нка́ м., анат. позвоно́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазвано́к, ‑нка, м.

Састаўная частка пазваночніка чалавека і некаторых жывёл. Шыйны пазванок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пазвано́к ’састаўная частка пазваночніка чалавека і некаторых жывёл’ (ТСБМ). Рус. позвоно́к ’тс’. Паводле Фасмера (3, 303), звязана чаргаваннем галосных з звяно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хвасце́ц, -стца́, мн. -стцы́, -стцо́ў, м.

Ніжняя частка пазваночніка чалавека.

|| прым. хвастцо́вы, -ая, -ае.

Х. пазванок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

позвоно́к анат. пазвано́к, -нка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эпістрафе́й, ‑я, м.

Спец. Другі шыйны пазванок у наземных пазваночных жывёл і чалавека.

[Ад грэч. epistréphō — круціцца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атла́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Мужчынская статуя, якая падтрымлівае перакрыцце будынка, порціка і звычайна прыстаўляецца да сцяны або калоны. Атланты Эрмітажа.

2. Першы шыйны пазванок у вышэйшых пазванковых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пазвано́чнік ’асноўная частка шкілета ў чалавека і некаторых жывёл, якая складаецца з пазванкоў’ (ТСБМ). Рус. позвоно́чник ’тс’. Утварэнне ад пазваночны < пазванок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)