пазва́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Зваліць, паваліць усіх, многіх ці ўсё, многае або спілаваць, ссячы ўсё, многае.

Вецер пазвальваў слупы.

П. сосны.

2. каго-што. Скінуць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

Ты там не пазвальвай дзяцей з печы.

3. што. Неакуратна зваліць, скідаць усё, многае.

П. рэчы ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазва́льваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пазва́льваю пазва́льваем
2-я ас. пазва́льваеш пазва́льваеце
3-я ас. пазва́львае пазва́льваюць
Прошлы час
м. пазва́льваў пазва́львалі
ж. пазва́львала
н. пазва́львала
Загадны лад
2-я ас. пазва́львай пазва́львайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пазва́льваўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пазва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Зваліць, паваліць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазвальваць людзей з ног. Вецер пазвальваў слупы. // Спілаваць, ссячы ўсё, многае. Пазвальваць сосны.

2. Скінуць адкуль‑н. усё, многае. Пазвальваць сена з вазоў.

3. Неакуратна зваліць, скідаць усё, многае. Пазвальваць рэчы ў кучу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свали́ть сов.

1. в разн. знач. звалі́ць, мног. пазва́льваць; (дерево — ещё) спусці́ць, мног. паспуска́ць; (в одно место, с повозки и т. п. — ещё) звярну́ць; (вину на кого-л. — ещё) звярну́ць;

свали́ть де́рево звалі́ць (спусці́ць) дрэ́ва;

ве́тер свали́л с ног ве́цер звалі́ў з ног;

свали́ть дрова́ в ку́чу звалі́ць (пазва́льваць, звярну́ць) дро́вы ў ку́чу;

свали́ть се́но с пово́зки звалі́ць (звярну́ць) се́на з во́за;

боле́знь его́ свали́ла хваро́ба яго́ звалі́ла;

свали́ть вину́ на друго́го звалі́ць (звярну́ць) віну́ на друго́га;

2. (уменьшиться, ослабеть) разг. спа́сці;

жар к ве́черу свали́л гарачыня́ пад ве́чар спа́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)