па́жить ж., уст., поэт. (луг) сенажа́ць, -ці ж., ні́ва, -вы ж.; (пастбище) па́ша, -шы ж., вы́пас, -су м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пажы́тнік ’род адналетніх або мнагалетніх раслін сямейства бабовых’ (ТСБМ), ’пылюшнік вузкалісты, Thalictrum augustifolium Jacq.’ (Кіс., Інстр. II), ’Trigonella L.’ (Кіс.). Рус. пожитник ’Trigovella L.’, чэш. pažitka ’цыбуля-рэзанец’. Да рус. пажить, чэш. pažit, якое ад па- і жить (гл. жыць) (Фасмер, 3, 185; Махэк, 440).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жысць ’жыццё’ (Касп.). Рус. прастамоўн. жисть. Відаць, другаснае фарміраванне на базе жизнь > жизь > жись і *жить ’жыццё’ (ст.-слав. жить ’жыццё’, рус. па́жить ’паша’) ці хутчэй па суадноснасці з іншымі абстрактнымі назоўнікамі на ‑сць (< ‑stь): грусть, страсть, честь. У бел. магло быць запазычаным з рус. ці ўтворана на ўласнай глебе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)