пажа́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і пажарны (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пажа́рнік
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
пажа́рнік |
пажа́рнікі |
| Р. |
пажа́рніка |
пажа́рнікаў |
| Д. |
пажа́рніку |
пажа́рнікам |
| В. |
пажа́рніка |
пажа́рнікаў |
| Т. |
пажа́рнікам |
пажа́рнікамі |
| М. |
пажа́рніку |
пажа́рніках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пажа́рнік м. пожа́рник, пожа́рный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пажа́рнік, ‑а, м.
Работнік пажарнай каманды. Вялікі натоўп людзей гудзеў наўкола пажару. У промнях заходзячага сонца паблісквалі каскі пажарнікаў. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пожа́рник пажа́рнік, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ство́льшчык, ‑а, м.
Пажарнік, які працуе пры брандспойце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
медзяны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Тое, што і медны. Пажарнік скінуў з галавы медзяную шапку і перадаў яе таварышу. Чорны. За акном мільгалі вузенькія сялянскія палоскі, асветленыя вялым вераснёўскім сонцам, праплывалі бары з гонкімі медзянымі стваламі сосен. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пажарні́ца ’шматгадовая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі’ (ТСБМ), пажарнік, пажарніца ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.), ’расліна, якая расце ў хваёвым лесе пасля пажару’ (Янк. 1), пажарніца палявая ’расліна Holcus mollis L.’ (Кіс.). Суфіксальныя вытворныя ад пажарны, г. зн. ’расліна, якая расце на месцы пажару’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тушо́нікі ‘тушаная бульба’ (Зайка Кос.; маз., Шатал., Мат. Гом., ПСл), тушо́нікі, тушо́нцы ‘тс’ (Сл. Брэс.), тушо́ні́кі́, тушэ́нкі, тушо́нцы ‘тс’ (ТС). Да тушоны, тушыць 2 (гл.) паводле вядомай на Палессі словаўтваральнай множналікавай мадэлі для назваў страў з бульбы, параўн. смажо́нікі, смажо́нцы ‘смажаная бульба’, соло́нікі, соле́нікі, солёнікі ‘вараная ў салёнай вадзе цэлая чышчаная бульба’ (ТС), паро́нкі ‘адвараная бульба’ (Зайка Кос.) і інш. Магчыма, сюды ж (іранічна?) тушо́нік ‘той, хто тушыць пажар, пажарнік’ (івац., Нар. сл.), да тушыць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пожа́рный
1. прил. пажа́рны;
2. сущ. пажа́рны, -нага м., пажа́рнік, -ка м.;
◊
в пожа́рном поря́дке шутл. у пажа́рным пара́дку;
на вся́кий пожа́рный слу́чай на ўся́кі пажа́рны вы́падак.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)