пажада́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пажада́нне пажада́нні
Р. пажада́ння пажада́нняў
Д. пажада́нню пажада́нням
В. пажада́нне пажада́нні
Т. пажада́ннем пажада́ннямі
М. пажада́нні пажада́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пажада́нне ср.

1. пожела́ние; см. пажада́ць 1;

2. (в дорогу) напу́тствие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пажада́нне, ‑я, н.

1. Выказанае словамі жаданне, часцей чаго‑н. добрага, адрасаванае каму‑н. Пажаданне поспеху. □ Для кожнага ў.. [італьянкі] было напагатове слова падзякі ці проста пажаданне ўсяго добрага ў жыцці і працы. Лынькоў.

2. Прапанова, патрабаванне. Выказаць свае пажаданні. □ Адзін за адным .. [наведвальнікі] заходзілі ў кабінет, выкладвалі свае просьбы, меркаванні, пажаданні. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пожела́ние пажада́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соизволе́ние уст. пажада́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабра́нач, выкл., у знач. вык. (разм.).

Ужыв. як пажаданне спакойнай ночы пры развітанні вечарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагале́цце, -я, н. (уст.).

Абвяшчэнне слоў «многая лета» ў час царкоўнага набажэнства як пажаданне доўгага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кляцьба́, -ы́, ж.

1. гл. клясці.

2. Словы лаянкі, якімі выказваюць пажаданне зла, няшчасця каму-н.; праклён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заздаро́ўны, -ая, -ае.

Які выражае пажаданне здароўя, аб’яўляецца ці выпіваецца за чыё-н. здароўе.

Заздароўная песня.

З. тост.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чу́ты, -ая, -ае.

Вядомы, аб якім ужо чулі.

Чутае здарэнне.

Дай бог чутае бачыць (разм.) — пра пажаданне здзяйснення абяцанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)