Па́жа ’паша’ (Янк. 1, Сл. ПЗБ). З паша ў выніку дыялектнага інтэрвакальнага азванчэння глухіх зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́ж

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. па́ж пажы́
Р. па́жа пажо́ў
Д. па́жу пажа́м
В. па́жа пажо́ў
Т. па́жам пажа́мі
М. па́жу пажа́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ка́мер-паж

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́мер-паж ка́мер-пажы́
Р. ка́мер-па́жа ка́мер-пажо́ў
Д. ка́мер-па́жу ка́мер-пажа́м
В. ка́мер-па́жа ка́мер-пажо́ў
Т. ка́мер-па́жам ка́мер-пажа́мі
М. ка́мер-па́жу ка́мер-пажа́х

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паж ист., в разн. знач. паж, род. па́жа м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́ша ’выган, месца, дзе пасецца жывёла; выпас’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Др.-Падб., Бяс., Маш., Булг., Гарэц., Чуд., Мал., Шат., Касп., Варл., Сл. ПЗБ), ’трава на пашы’ (Клім., Бес., ТС), ’аранне, ворыва’ (Нас.), ’соты’ (кіраў., Нар. сл.), ’корм для пчол’ (раг., З нар. сл., Сл. ПЗБ), па́жа ’трава на папасе’ (глус., Янк. 1; ТС). Укр. па́ша ’корм для скаціны’, рус. па́ша́, бран., смал., і ёнаўск., прэйльск. ’луг, паша’, зах.-бран. ’ворыва’, польск. pasza (pasia, paś, paśń, pasznia, pasidło, pastwa) ’корм траваедных жывёл, лугавая расліннасць’, ’паша’, славац. páša ’паша’, ’корм (падножны)’, ’пасьба’, славен. páša, серб.-харв. па̏ша ’тс’, макед., балг. паша ’паша’. Прасл. paša < pas‑ja (Праабражэнскі, 2, 31; Фасмер, 3, 223; Махэк₂, 436; Скок, 2, 614). Да пасці, пасвіць, пастух (гл.). Палес. па́жа — у выніку кантамінацыі лексем паша і ежа. Кюнэ (86) выводзіць бел. лесему з польск. pasza. Няма падстаў. Значэнне ’соты’, ’корм пчол’ — табу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Памя́г, помпе, помʼяг ’воблака, хмарка’ (ТС), пожаг ’тс’ (Нік.), помяждк ’тс’ (ТС). Бел.-укр. ізалекса: укр. палес. помег, помиаг, помежок, помижок, помигі, пимег, помеж, пануе, пажа, памугʼі ’воблака, хмара’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Фармальна належыць да мяенуць, смяелы (гл.). Калі прыняць пад увагу укр. форму помуеі і магчымасць чаргавання галосных у мяенуць і смуглы (гл. Фасмер, 3, 695), то можна было б супаставіць з чэш. smuga ’воблака (цёмнае), хмара’, г. зн. першапачаткова «задымленае» (гл. Махэк, 562).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)