пады́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Правесці некаторы час, дыхаючы чым-н.

П. свежым паветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падыха́ць несов. повева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падыха́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. падыха́е падыха́юць
Прошлы час
м. падыха́ў падыха́лі
ж. падыха́ла
н. падыха́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пады́хаць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пады́хаю пады́хаем
2-я ас. пады́хаеш пады́хаеце
3-я ас. пады́хае пады́хаюць
Прошлы час
м. пады́хаў пады́халі
ж. пады́хала
н. пады́хала
Загадны лад
2-я ас. пады́хай пады́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час пады́хаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пады́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чым і без дап.

Дыхаць некаторы час. Падыхаць свежым паветрам.

падыха́ць, а́е; незак.

Злёгку павяваць, дзьмуць. Падыхаў лёгкі восеньскі вецер, і сонца нехаця варочалася ў густых, цяжкаватых воблаках. Скрыган. / у безас. ужыв. З поля падыхала прыемным, мяккім ветрыкам. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подыша́ть сов. пады́хаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нады́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., чым і без дап.

Уволю, многа падыхаць.

Н. горным паветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нады́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Нагрэць паветра дыханнем.

Н. у вагоне.

2. Дыхнуць, падыхаць некалькі разоў на што-н.

Н. на замёрзлую шыбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нады́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., чым і без дап.

Уволю, многа падыхаць. Макар доўга ляжаў, дыхаючы парнай зямлёю, і ніяк не мог надыхацца. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знервава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знерваваць.

2. у знач. прым. Даведзены да хваравіта-зласлівага, нервознага стану; нервовы. Знерваваны, спакутаваны .. [Сузан] выйшаў на ганак, каб падыхаць свежым паветрам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)