падця́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. падця́жка
Р. падця́жкі
Д. падця́жцы
В. падця́жку
Т. падця́жкай
падця́жкаю
М. падця́жцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падця́жка ж., в разн. знач. подтя́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падця́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падцягнуць (у 1 знач.).

2. толькі мн. (падця́жкі, ‑жак). Дзве змацаваныя, звычайна прарызіненыя, перакінутыя цераз плечы тасьмы для падтрымання штаноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. што. Нацягнуць або напяць тужэй.

П. пасак.

2. каго-што. Падцягваючы, наблізіць.

П. бервяно да саней.

3. каго-што. Сканцэнтроўваючы, наблізіць, падвесці куды-н.

П. рэзервы к фронту.

4. перан., каго (што). Зрабіць больш дысцыплінаваным, больш працаздольным (разм.).

П. адстаючых па матэматыцы.

5. каму і без дап. Далучыцца да таго, хто спявае, падпяваючы яму.

|| незак. падця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падця́гванне, -я, н. і падця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пі́цяжка (пітяшка) ’стужка (у касе)’ (драг., Нар. лекс.). З першапачатковага підтяжка = падцяжка, да цягнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подтя́жка ж., спец., разг. (действие) падця́гванне, -ння ср., падця́жка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)