падто́чаны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падто́чаны падто́чаная падто́чанае падто́чаныя
Р. падто́чанага падто́чанай
падто́чанае
падто́чанага падто́чаных
Д. падто́чанаму падто́чанай падто́чанаму падто́чаным
В. падто́чаны (неадуш.)
падто́чанага (адуш.)
падто́чаную падто́чанае падто́чаныя (неадуш.)
падто́чаных (адуш.)
Т. падто́чаным падто́чанай
падто́чанаю
падто́чаным падто́чанымі
М. падто́чаным падто́чанай падто́чаным падто́чаных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падто́чаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падто́чаны падто́чаная падто́чанае падто́чаныя
Р. падто́чанага падто́чанай
падто́чанае
падто́чанага падто́чаных
Д. падто́чанаму падто́чанай падто́чанаму падто́чаным
В. падто́чаны (неадуш.)
падто́чанага (адуш.)
падто́чаную падто́чанае падто́чаныя (неадуш.)
падто́чаных (адуш.)
Т. падто́чаным падто́чанай
падто́чанаю
падто́чаным падто́чанымі
М. падто́чаным падто́чанай падто́чаным падто́чаных

Кароткая форма: падто́чана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падто́чаны I подто́ченный; см. падтачы́ць I

падто́чаны II подто́ченный; см. падтачы́ць II

падто́чаны III

1. надста́вленный, наста́вленный, надши́тый;

2. спец. наращённый;

1, 2 см. падтачы́ць III

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падто́чаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтачыць ​1.

падто́чаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтачыць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подто́ченный

1. падто́чаны;

2. падво́страны; падто́чаны;

3. падмы́ты; см. подточи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарвябо́іна, ‑ы, ж., зб.

Яблычны апад, падточаны лічынкамі насякомых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падто́чка 1, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. падтачыць ​1 (у 1 знач.).

падто́чка 2, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падтачыць ​2.

2. Падточаны кусок якой‑н. матэрыі. Мае хвацкія аўчынкі: з аднае могуць выйсці плечы без падточак. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́стаўка, постьіўка, пастаўка ’ніжняя палавіна жаночай кашулі (звычайна з горшага тоўстага палатна)’ (Нас., Банк, і Некр., Мік., Касп., Бяльк., Мат. Гом.; клім., Мат. Маг.; рас., Шатал.), параўн. балг. поставка ’кусок палатна для пашырэння рукавоў’. Зыходнае, відаць, постаў ’сувой самаробнага палатна’ (гл. пастаў), параўн. балг. постав ’кавалак палатна, адрэзаны ад стана’, серб.-харв. постав ’кавалак тканіны’, постава ’падкладка’. польск. postaw, postawa ’сувой палатна’, што дае падставы рэканструяваць прасл. *postavъ (ЕСУМ, 4, 537); адсюль пастаўка ’кавалак такой тканіны, падточаны знізу’. Выкарыстанне пастаўкі тлумачыцца эканоміяй добрага матэрыялу і заменай яго на торты ’гам, дзе ён не бачны. Ад паставіць, ставіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узды́біцца, ‑біцца; зак.

1. Стаць, узняцца на дыбкі. [Стась] выцяў варанога пад бакі. Жарабец уздыбіўся і памчаў. Грамовіч. Выскаліўшы пеністыя храпы, уздыбіліся коні. Лынькоў. // перан. Развар’явацца. — Я Алесю пра наша каханне расказаў, дык ён аж уздыбіўся, — каб змяніць гутарку, схлусіў Кастусь. Ваданосаў.

2. Падняцца ўгору, падняцца дыбам. Лёд на рацэ ўздыбіўся і пачарнеў, падточаны маладымі водамі з палёў і лугоў. Краўчанка. Вагоны з лязгатам уздыбіліся і паляцелі адзін за адным пад адхон. Няхай. Зрэдку пасівелыя валасы пана Даўнаровіча крыху ўздыбіліся, твар раптам нейк схуднеў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)