падсо́бны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
падсо́бны |
падсо́бная |
падсо́бнае |
падсо́бныя |
| Р. |
падсо́бнага |
падсо́бнай падсо́бнае |
падсо́бнага |
падсо́бных |
| Д. |
падсо́бнаму |
падсо́бнай |
падсо́бнаму |
падсо́бным |
| В. |
падсо́бны (неадуш.) падсо́бнага (адуш.) |
падсо́бную |
падсо́бнае |
падсо́бныя (неадуш.) падсо́бных (адуш.) |
| Т. |
падсо́бным |
падсо́бнай падсо́бнаю |
падсо́бным |
падсо́бнымі |
| М. |
падсо́бным |
падсо́бнай |
падсо́бным |
падсо́бных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падсо́бны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны ў дапамогу каму‑, чаму‑н.; дапаможны; другарадны. Падсобны матэрыял. Падсобнае прадпрыемства. Падсобнае памяшканне. □ У Крайцах былі чатыры двухкватэрныя катэджы для супрацоўнікаў, добра абсталяваная лабараторыя, клуб, бібліятэка, заалагічны музей і вялікая падсобная гаспадарка. В. Вольскі. // Які выконвае дапаможную работу. Першыя два месяцы Дзяніс працаваў падсобным рабочым: памагаў упарадкоўваць тэрыторыю завода. Гроднеў. / у знач. наз. падсо́бны, ‑ага, м. [Надзейка:] — Лётаеш, і ўсюды ты навічок, добра яшчэ, што не падсобным бяруць, а па чацвёртаму разраду. Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подсо́бный дапамо́жны, падсо́бны; (дополнительный) дадатко́вы;
подсо́бные рабо́чие падсо́бныя (дапамо́жныя) рабо́чыя;
подсо́бное хозя́йство дапамо́жная (падсо́бная) гаспада́рка;
подсо́бный за́работок дадатко́вы зарабо́так;
игра́ть подсо́бную роль перен. ігра́ць дапамо́жную ро́лю.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)