падсне́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Травяністая расліна, якая цвіце белымі або блакітнымі кветкамі адразу пасля раставання снегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсне́жнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падсне́жнік падсне́жнікі
Р. падсне́жніка падсне́жнікаў
Д. падсне́жніку падсне́жнікам
В. падсне́жнік падсне́жнікі
Т. падсне́жнікам падсне́жнікамі
М. падсне́жніку падсне́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падсне́жнік м., бот. подсне́жник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсне́жнік, ‑а, м.

1. Шматгадовая цыбульная расліна сямейства амарылісавых, якая цвіце ранняй вясной белымі кветкамі.

2. Разм. Тое, што і пралеска. А пад голымі кустамі сінеюць, як іскрынкі неба, блакітныя падснежнікі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падсне́жнік ’шматгадовая цыбульная расліна сямейства амарылісавых, якая цвіце ранняй вясной белымі кветкамі; пралеска’ (ТСБМ), ’пралеска, Hepatica mili. nobilis’ (Кіс.) падснежнік ’кураслеп дуброўны, Anemone nemorosa L.’ (Бейл.). Рус. падснежнік ’назва розных кветак, якія вясной з’яўляюцца першымі’. Ад прым. падснежны з суф. ‑ік па вельмі распаўсюджанай ва ўсх. -слав. мовах мадэлі ў назвах раслін і грыбоў (Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 97).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подсне́жник бот. падсне́жнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пралеска, падснежнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Прале́ска, прале́шка ’травяністая лясная расліна з сіне-фіялетавымі кветкамі, Hepatica Mill. nobilis gartsult’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Дэмб. 1, Сцяшк. Сл., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Кіс.), ’кураслеп, Anemone nemorosa L.’ (віц., брэсц., Кіс.), ’сон раскрыты, Pulsatilla potens L.’ (мін., Кіс.), ’падснежнік, Gallanthus nivalis L.’ (Касп., Сл. ПЗБ). Рус. проле́ска, переле́ска ’расліна Mercurialis, Iris, Scilla’, укр. про́ліска, підліска, перелі́ска ’Hepatica’, чэш. podleska, podlíška, ст.-чэш. podléščka, польск. przelaszczka, przylaszczka, przedlaszczka ’расліна Hepatica’. Этымалогія застаецца няяснай. Праабражэнскі (2, 131) лічыць вытворным ад лес. Махэк (Jména, 48), зыходзячы са ст.-чэш. і польск. форм, узводзіць слова да прасл. *lěska ’лясны арэх’, г. зн. ’расліна, якая расце pod lískou’, і параўноўвае з ням. Hasselblaume < Hassel ’арэх’. Гэтаму пярэчыць батанічная характарыстыка расліны, паводле якой яна расце на палянах і адкрытых месцах у лесе. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 374; ЕСУМ, 4, 596; Банькоўскі, 2, 857–858. Пра іншыя назвы раслін гл. Кісялеўскі, Аб нек. асабл., 25–26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)