падскраба́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падскраба́ю падскраба́ем
2-я ас. падскраба́еш падскраба́еце
3-я ас. падскраба́е падскраба́юць
Прошлы час
м. падскраба́ў падскраба́лі
ж. падскраба́ла
н. падскраба́ла
Загадны лад
2-я ас. падскраба́й падскраба́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падскраба́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падскраба́ць несов., разг. подска́бливать; подскреба́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падскрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Падчысціць або сабраць рэшткі, саскрабаючы.

П. кашу з каструлі.

|| незак. падскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падскрэ́бваць несов., см. падскраба́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подска́бливать несов. падскраба́ць, падскрэ́бваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подскреба́ть несов. падскраба́ць, падскрэ́бваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падскраба́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падскрабаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падскро́бак ’апошні сын або дачка’ (Шат., Сл. ПЗБ, Інстр. I), ’апошні снег’ (Інстр. I), падскрэ́біш ’малы хлеб з астаткаў цеста; апошні сын або дачка’, падскрэ́буш ’саскрэбенае цеста з дзяжы, што засталося на закваску’ (Сцяшк. Сл.), падскро́бка, падскрэ́бка, пыдскрэ́бка ’маленькая булка з астаткаў цеста’ (ТС). Да падскрабаць < скрабці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)