Падскро́бак ’апошні сын або дачка’ (Шат., Сл. ПЗБ, Інстр. I), ’апошні снег’ (Інстр. I), падскрэ́біш ’малы хлеб з астаткаў цеста; апошні сын або дачка’, падскрэ́буш ’саскрэбенае цеста з дзяжы, што засталося на закваску’ (Сцяшк. Сл.), падскро́бка, падскрэ́бка, пыдскрэ́бка ’маленькая булка з астаткаў цеста’ (ТС). Да падскрабаць < скрабці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)