падра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзяры́; -дра́ны; зак.

1. што. Тое, што і парваць (у 1 і 2 знач.).

П. паперу.

П. адзенне.

2. каго. Разрываючы, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак, звяроў).

Каршун падраў многа курэй.

3. чаго. Пацерці на тарцы нейкую колькасць чаго-н.

П. крыху бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падра́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падзяру́ падзяро́м
2-я ас. падзярэ́ш падзераце́
3-я ас. падзярэ́ падзяру́ць
Прошлы час
м. падра́ў падра́лі
ж. падра́ла
н. падра́ла
Загадны лад
2-я ас. падзяры́ падзяры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падра́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падра́ць сов.

1. (разорвать) порва́ть, подра́ть;

2. (износить) порва́ть, потрепа́ть, истрепа́ть, изодра́ть, изорва́ть;

3. (растерзать) подра́ть;

4. разг. (наделать царапин) поцара́пать, исцара́пать;

5. (на тёрке) потере́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., каго-што.

1. Парваць, разарваць на часткі. Спакойна і ўпэўнена.. я выцягнула бюлетэнь з сумачкі, падрала яго на дробныя кавалкі. Савіцкі. [Валя:] — А дома маці лае, што сукенку падрала, што ўсе ногі ў стрэмках і смале. Грахоўскі.

2. Знасіць, неахайна або доўга носячы што‑н. Падраць абутак. Падраць за лета рубашку.

3. Разрываючы, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і звяроў). Каршун падраў усіх курэй.

4. і чаго. Перацерці на тарцы нейкую колькасць чаго‑н. Падраць крыху бульбы на бліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзе́рці сов., см. падра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изодра́ть сов. падра́ць, падзе́рці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

исцара́пать сов. паабдзіра́ць, падра́ць, падра́паць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поисцара́пать сов., разг. падра́паць, падра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абшарпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Падраць носячы, знасіць.

А. паліто.

2. Падрапаць, нарабіць драпін на паверхні чаго-н. пры неасцярожным працяглым карыстанні.

А. лакіраваны стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшму́ляць, -яю, -яеш, -яе; -яны; зак., што (разм.).

1. Шмуляючы, выцерці, пашкодзіць, падраць (пра вопратку).

А. локці.

2. Тое, што і абмуляць.

А. ногі.

|| незак. абшму́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)