падраста́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падраста́ю падраста́ем
2-я ас. падраста́еш падраста́еце
3-я ас. падраста́е падраста́юць
Прошлы час
м. падраста́ў падраста́лі
ж. падраста́ла
н. падраста́ла
Загадны лад
2-я ас. падраста́й падраста́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падраста́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падраста́ць несов. подраста́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падраста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрасці́, -расту́, -расце́ш, -расце́; -расцём, -расцяце́, -расту́ць; падро́с, -расла́, -ло́; зак.

Трохі вырасці, стаць старэйшым.

Дрэўцы падраслі.

Дзяўчаткі за лета падраслі.

|| незак. падраста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подраста́ть несов. падраста́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падраста́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падрастаць — падрасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да убрацца (у 1 знач.).

2. Незак. да увабрацца.

3. Зал. да убіраць.

•••

Убірацца ў сілу — а) падрастаць, мужнець; б) разжывацца, мацнець матэрыяльна. Калгас убіраўся ў сілу; в) умацоўвацца арганізацыйна, развівацца. То быў час, калі маладое савецкае жыццё сталела, убіралася ў сілу. М. Ткачоў; г) расці, умацоўвацца (пра расліннасць). Не пусцее за кручай дзялянка, Убіраюцца ў сілу дудкі. Свірка; д) узнімацца (пра сонца), пачынацца, наставаць (пра пару года, дня і пад.). Сонца яшчэ толькі ўбіралася ў сілу, але расы ўжо не было. Беразняк. Аднак праходзіў час, летняя духмяная раніца ўбіралася ў сілу, а на дарогах было ціха. Кулакоўскі. А восень усё больш убіралася ў сілу. Ужо ўвесь лес быў голы. Лупсякоў.

Убірацца ў тогу каго-чаго — спрабаваць выдаць сябе за каго‑н. або заваяваць сабе якую‑н. рэпутацыю, не маючы на гэта дастатковых падстаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Строп1 ‘канат, трос’ (ТСБМ). Праз рус. строп ‘тс’ з гал. strop, н.-ням. stropp ‘тс’. Гл. Фасмер, 3, 782.

Строп2 ‘стык бакоў страхі’ (ТСБМ, кіраў., Нар. сл.; Шушк.; барыс., Шн. 2), ‘страха’ (Байк. і Некр., Нас.), ‘столь’ (Нас., Жд. 3, Маш., Зеньк.), ‘верх страхі пад вільчыкам’ (Касп., Барад., ТС, ЛА, 5), ‘накладка на верхняй частцы саламянай страхі’ (Скарбы), ‘прастора паміж верхняй часткай страхі і верхняй часткай крокваў’ (Тарн.), страпа́ ‘кроквы’ (паст., Сл. ПЗБ). Укр. стріп ‘страха; столь’, рус. пск., зах. строп ‘страха, гарышча, столь’, польск., чэш., славац. strop, славен. stròp ‘столь, кроквы, франтон’, балг. строп ‘гарышча, ярус’, ст.-слав. стропъ ‘страха; столь’. Прасл. *stropъ (магчыма, з *sropъ, з ‑t‑ устаўным, параўн. востраў, струга) параўноўваецца з ст.-ісл. hróf ‘страха; паветка’, англ.-сакс. hróf, англ. roof, ірл. cro ‘агароджа, перагародка, хлеў, хаціна’ (< *cropo‑) (гл. Траўтман, 309; Фасмер, 3, 781 з іншай літ-рай), якія да і.-е. *kʼrā‑po; сюды ж з іншым суф. гоц. hrot (< *kʼrā‑do) ‘страха’; гл. Борысь, 581; Сной₁, 616. Менш прымальным лічыцца параўнанне з лат. straps ‘выцягнуты, прамы’, нов.-в.-ням. straff тугі’, літ. stir̃ptí, stirpstùпадрастаць’ (гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 1081; Младэнаў, 613) або з грэч. ἐρἐφω ‘накрываю’, όροφή ‘страха’ (Махэк₂, 583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)