падрасці́, -расту́, -расце́ш, -расце́; -расцём, -расцяце́, -расту́ць; падро́с, -расла́, -ло́; зак.

Трохі вырасці, стаць старэйшым.

Дрэўцы падраслі.

Дзяўчаткі за лета падраслі.

|| незак. падраста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)